24 студзеня ў Гродзенскім абласным судзе адбылося апошняе судовае паседжанне па скаргам актывістаў на рашэнні судоў раёнаў горада. Рашэнне суда Ленінскага раёна Гродна абскарджваў Сяргей Верамеенка, якому прысудзілі штраф у 30 базавых велічынь за акцыю за незалежнасць Беларусі.
Напачатку Сяргей папрасіў дазволу весці прамую відэатрансляцыю. Суддзя Мікалай Рачынскі яе забараніў. Тады Сяргей заявіў адвод суддзі. Мікалай Рачынскі не задаволіў адвод.
Падчас перапынку актывісты Мікалай Салянік і Валерый Куляеў, якія прыйшлі падтрымаць Верамеенку, у знак пратэсту заклеілі сабе раты скотчам.
Суддзя зачытаў скаргу. Як і іншых актывістаў, Сяргея асудзілі па арт.23.34 КоАП — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яго вінавацілі ў тым, што 15 снежня ён знаходзіўся на акцыі за незалежнасць Беларусі і публічна выказваў свае адносіны да інтэграцыі Беларусі і Расіі.
Сяргей настойваў, што дзейнічаў у межах арт.57 Канстытуцыі, і бараніць незалежнасць краіны — яго святы абавязак. У выніку суддзя пакінуў рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў. Падчас абвяшчэння выніку актывісты пачалі спяваць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і выгукнулі «Жыве Беларусь!».
Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргі пяцёх актывістаў, якіх асудзілі за акцыю супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі: Ежы Грыгенчы, Уладзіміра Арцымана, Мікалая Саляніка, Вадзіма Саранчукова і Сяргея Верамеенкі. Яны будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека. Таксама актывісты плануюць напісаць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру, каб яны праверылі працу суддзяў.
На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў у падтрымку актывістаў. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3. На дадзены момант 41 чалавек падтрымаў актывістаў на 880 рублёў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…