Старую воданапорную вежу ў Румлёва рэканструююць. Што там будзе?

У Гродне пачаліся грамадскія абмеркаванні праекта рэканструкцыі старадаўняй воданапорнай вежы ў Румлёва. Вежу пераробяць пад адміністрацыйны будынак — надбудуюць верхні паверх і добраўпарадкуюць тэрыторыю. Уладальнік будынка хоча зрабіць там міні-цэнтр адпачынку, магчыма, гэта будзе джунглі-парк з кавярняй.

Воданапорная вежа ў Румлёўскім парку была пабудавана яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. У 2017 годзе закінуты на той момант будынак за 18 448 рублёў выкупіла гарадзенская будаўнічая кампанія «БелБурСтрой». У адпаведнасці з умовамі, пакупнік распрацаваў праект рэканструкцыі будынка.

Унутранае памяшканне рэканструююць, а верхні паверх надбудуюць. Унутры з’явіцца маналітнае перакрыцце і лесвіца, вежа падзеліцца на паверхі. Як расказаў vgr.by цяперашні ўладальнік будынка, кіраўнік ТАА «БелБурСтрой» Эдуард Паплаўскі, у планах накрыць вежу шкляным купалам і арганізаваць там назіральную пляцоўку. Маштабных перабудоў ён не плануе, пасля рэканструкцыі будынак будзе аздоблены ў стылі лофт. Планаваныя тэрміны будаўніцтва — 2019−2020 гады, меркаваны тэрмін эксплуатацыі аб’екта — 30 гадоў.

— Унутраны аб’ём складае ўсяго 100 «квадратаў». У цэлым атрымаецца міні-цэнтр для вольнага часу адпачывальнікаў - ёсць ідэя адкрыць там джунглі-парк. Не выключана і з’яўленне кавярні, аднак тут апошняе слова за праектантамі. Калі ўсё будзе гатова, цяжка сказаць. Хутчэй за ўсё, гэта будзе другое паўгоддзе бягучага года, — распавёў Эдуард Паплаўскі.

Пад вежай абсталююць тэхнічнае падполле для інжынернага абсталявання. Таксама ў планах пракладка сетак і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол вежы.

Абмеркаванні справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе працягнуцца да 21 лютага 2020 года.

Заяву аб неабходнасці правядзення грамадскіх слуханняў (сходу) можна накіраваць у гродзенскі гарвыканкам па адрасе: 230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 або на e-mail arhitektura@gorod.grodno.by. цягам 10 працоўных дзён ад пачатку абмеркаванняў. Заяву аб намеры правесці грамадскую экалагічную экспертызу можна накіраваць у ТАА «БелБурСтрой» па адрасе: г. Гродна, вул. Збожовая, 21 у такі ж тэрмін. Кантактная асоба — Паплаўскі Эдуард Казіміравіч, тэл: 375.447.445.445.

Гісторыя вежы ў парку

Сёння воданапорная вежа — адзіная пабудова, якая захавалася ў Румлёва, дзе калісьці быў панскі маёнтак з вялікім паркам і знаходзіліся царскія, а потым польскія вайсковыя часткі. Яна стаіць на самым краі стромкага схілу — заходняй мяжы лесапарку. Яе пабудавалі ў 1880-х, а ў 1930-м рэканструявалі польскія вайскоўцы. Дужыя каменныя сцены вытрымалі націск часу, а вось дах не выстаяў.

Чытайце таксама: У Румлево изменился статус. Теперь тут нельзя выгуливать собак

Апошнія запісы

Улады ацэняць колькасць чаек у Гродне і скажуць, ці трэба непакоіцца

У Гродне ацэняць папуляцыю чаек на 14 жылых дамах. На падставе атрыманых дадзеных скажуць, ці…

10 лістапада 2024

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт: падлога руйнуецца, а на сценах расколіны і грыбок

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…

9 лістапада 2024

У Гродне збіраюцца будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…

8 лістапада 2024

Турыстка прыехала паглядзець на вядомую фотазону Гродна і расчаравалася

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…

8 лістапада 2024

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024