Суддзя разгледзеў скаргу актывіста за пяць хвілін

Актывіст Вадзім Саранчукоў абскарджваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які прысудзіў яму штраф 25 базавых велічынь за акцыю за незалежнасць Беларусі. Паседжанне ў Гродзенскім абласным судзе адбылося 23 студзеня. Скаргу разглядаў суддзя Уладзімір Яўхута. Разгляд адбываўся каля пяці хвілін. Потым суддзя сышоў для прыняцця рашэння.

Актывіста асудзілі па арт.23.34 КоАП РБ — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў і прысудзілі штраф 25 базавых (637, 5 рублёў). Вадзім быў нязгодны з рашэннем. Ён лічыць, што сведкі, якія давалі сведчанні, былі зацікаўленыя ў выніку справы.

— Ёсць дух закона і ёсць вышэйшы закон — Канстытуцыя. Яна дазваляе мне мець сваё меркаванне. А таксама надзяляе пэўнымі абавязкамі, — дадаў падчас паседжання Вадзім. Ён кажа, што выйшаў на акцыю згодна арт. 57 Канстытуцыі РБ, якая абавязвае яго абараняць незалежнасць Беларусі.

Пасля перапынку суддзя аб’явіў, што рашэнне суда Кастрычніцкага раёна пакідае без зменаў. Актывіст кажа, што гэта было прадказальна. Ён будзе звяртацца ў Камітэт па правах чалавека.

Дарэчы, пасля пратэста Мікалая Саляніка ахоўнікі яшчэ больш старанна правяралі людзей, якія ўваходзілі ў суд. У мужчын нават праверылі калашыны штаноў.

Фота: harodniaspring.org
Фота: harodniaspring.org

Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП

Мікалай Салянік заплаціць штраф за непавагу да суда


Штрафы за акцыю прысудзілі пяці актывістам: Вадзіму Саранчукову, Сяргею Верамеенка, Уладзіміру Арцыману, Мікалаю Саляніку і Ежы Грыгенчы. Усе напісалі скаргі ў Гродзенскі абласны суд. Чатыры актывісты ўжо атрымалі вынік — рашэнне пакінулі без зменаў. Заўтра ў 10.00 адбудзецца апошні працэс: Сяргей Верамеенка абскардзіць свой штраф.

На платформе molamola.by арганізавалі збор сродкаў у падтрымку актывістаў. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3. На дадзены момант 37 чалавек падтрымалі актывістаў на 760 рублёў.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025