Актывісту прысудзілі 15 базавых за непавагу да суда. Мікалай абскарджваў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна, які прысудзіў яму агулам 45 базавых за акцыю за незалежнасць. Падчас паседжання ў знак пратэсту ён прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне.
Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга, і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу. Каб выправадзіць Саляніка з суда, выклікалі АМАП. На выклік прыехалі каля 10 чалавек у масках. Яго затрымалі і завезлі ў РАУС Ленінскага раёна.
Абласны суд 21 студзеня пакінуў без зменаў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна, які прысудзіў Саляніка да штрафу ў 45 базавых (1147, 5 рублёў). Актывіст будзе пісаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…