Мясцовы актывіст, арганізатар акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй Мікалай Салянік 21 студзеня абскарджваў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна ў абласным судзе. Раённы суд прызначыў Саляніку 45 базавых велічынь штрафу. Вышэйшая інстанцыя пакінула без зменаў ранейшае рашэнне. Але яшчэ да прысуду Салянік прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне.

Мікалая Саляніка судзілі 23 снежня за два правапарушэнні па артыкулу 23.34 КаАП РБ: за публічны заклік да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства і за непасрэдны ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі прайшла 15 снежня і сабрала каля 70 чалавек. Раней Мікалай Салянік распавядаў Hrodna.life, чаму прызваў людзей на акцыю.


Арганізатару акцыі супраць інтэграцыі прысудзілі 45 базавых. У знак пратэсту ён парваў Канстытуцыю


У абласным судзе судзя Собалеў на пачатку паседжання абвясціў перапынак да таго часу, пакуль прыкаваны ланцугом Мікалай Салянік не пакіне залу суда. Сам актывіст адмовіўся пакідаць памяшканне. Тады супрацоўнік дэпартамента аховы вынес драўляны бар’ер, да якога быў прыкаваны актывіст. Саляніку прыйшлося ісці следам.
Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст  прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП
Абласны суд 21 студзеня пакінуў без зменаў рашэнне Кастрычніцкага суда Гродна, які прысудзіў Саляніка да штрафу ў 45 базавых (1147, 5 рублёў).

Звяртацца ў суд вышэйшай інстанцыі ў Беларусі Салянік больш не збіраецца. Актывіст будзе пісаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека. У абласным судзе Салянік абвясціў пратэст. Супрацоўнікам дэпартамента аховы прыйшлося выклікаць МНС, каб вызваліць актывіста ад ланцуга і хуткую, каб аказаць яму медычную дапамогу. Каб выправадзіць Саляніка з суда выклікалі АМАП. На вклік прыехалі каля 10 чалавек у масках.

У выніку Міхаіла Саляніка затрымалі. Аўтамабіль з затрыманым скіраваўся ў напрамку Ленінскага РАУС.

Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст  прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП
Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст  прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП
Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст  прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]