«Вызваліць, бо інвалід». Мужчыну, што 2 месяцы хаваўся з сынам у Расіі, не пакараюць за збіццё жонкі

Суд над Вітальдам Якімчыкам, якога нядаўна экстрадавалі з Расіі, адбыўся 21 студзеня. Яму было прад’яўлена абвінавачванне па артыкуле 153 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання» ў сувязі з гвалтам над былой жонкай. У выніку паседжання суддзя пастанавіў вызваліць Вітальда паводле амністыі.

Пацярпелай выступае былая жонка Людміла Якімчык. Першапачаткова судовае паседжанне было прызначана на лістапад. Аднак Вітальд Якімчык не з’явіўся ў суд. Замест гэтага ён забраў сына і з’ехаў у невядомым накірунку.

Малога Міхаэля з бацькам шукалі з канца кастрычніка, і толькі 5 студзеня расійская паліцыя ўзяла Вітальда пад варту. Хлопчыка з бацькам пазналі мясцовыя жыхары дзякуючы арыентыроўкам. Пастанова з’явіцца на суд паўторна ўручана па вяртанні, 15 студзеня.

Суддзя Сяргей Сяргейка па стане здароўя дазволіў абвінавачанаму слухаць працэс седзячы. У Вітальда Якімчыка, як ён сам пацвердзіў, другая, непрацоўная, група інваліднасці.

Суддзя: «Як зразумець паездку на Чорнае мора?»

Адвакат папрасіў вызваліць абвінавачанага ад заключэння пад варту, бо ён больш не хаваецца ад следства. Раней абвінавачаны казаў, што не мае намеру з’яўляецца на пасяджэнне суда. Зараз патлумачыў, што гэта было сказана на эмоцыях. Тое, што хаваўся ад суду, Якімчык не прызнае. Адвакатка пацярпелай прасіла адхіліць хадайніцтва аб вызваленні з-пад варты:

«Ён прадаў усе кватэры і парваў усе сувязі ў Беларусі, не збіраўся вяртацца і можа зноў з’ехаць».

Вітальд: «Людміла казала, што калі ў бацькі будзе крымінальны артыкул, старэйшы сын нікуды не паступіць вучыцца. Я прасіў - пачакай да зімы, у растэрміноўку аддам 5 тысяч. Яна была добрай жонкай, не шкада. Сына забраў, таму што мала часу праводзіў з дзіцём, хацеў пабыць з ім».

У час судовага працэсу

«У Анапе ні ад каго не хаваўся, сам прыйшоў у дзяжурную частку»

«У Анапе лекары слёзна прасілі мяне не нервавацца. Калі забіралі, Міша вельмі плакаў, я назваў яго ліпучкай, ён не адчапляўся ад мяне», — расказвае Вітальд Якімчык у судзе.

Суддзя звярнуў увагу, што на любым этапе пасяджэння можа быць прымірэнне бакоў. Аднак Людміла Якімчык адхіліла прапанову:

«Я яго баюся, я да прымірэння не гатовая. Пасля скасавання шлюбу ён пераследуе мяне».

8 лістапада 2018 года жанчына была на працы. Пасля працы прыехала дадому. У той дзень здарыўся канфлікт. «Вітальд казаў, што нядобра на такой працы працаваць, маўляў, у цябе малады калектыў. Ударыў галавой аб машыну тройчы. Я засталася ў машыне, плакала. Калі спусціўся да машыны, я ўцякла ў кватэру».

Па словах Людмілы, муж папрасіў выклікаць яму «хуткую», а пакуль медыкі ехалі, пачаў без прычыны збіваць жонку на кухні, біў рукамі па галаве, біў галавой аб сцяну. Калі яна ўцякла ў пакой, ён працягнуў збіццё там. Па словах Людмілы, калі «хуткая» прыехала, яна перапранула парваныя калготкі і паказалася лекарам. Пры іх Вітальд адмаўляў, што біў яе. Ужо ў бальніцы ёй дыягназавалі сутрос мозгу, міліцыю выклікалі лекары. Людміла кажа, што распавяла ўсё толькі тады, калі міліцыя сказала, што возьме запіс з прыёмнага пакою.

Людміла пераказвае словы Вітальда ў той дзень: «Калі я загрымлю ў бальніцу, я цябе хоць бы паб’ю. Ты прамяняла сям’ю на мужыкоў».

Па факту збіцця ў машыне Вітальду была прысуджана адміністрацыйная даказнасць. Пазней Людміла падала на крымінальную. Цягам судовага паседжання яна не раз паўтарала, што не рабіла гэтага раней, бо баялася.

Пацярпелая Людміла Якімчык
Развялася пара 14 сакавіка 2019 года. Па словах Людмілы, пасля разводу былы муж працягваў яе пераследаваць.

«Пасля другога і трэцяга інфаркту пачаў здзекі, тэлефанаваў начамі, будзіў Мішу. Пасля інфаркту ў сакавіку казаў: «Вы знойдзіце мяне павешаным на батарэі. Навошта мне трохпакаёвая кватэра, калі ў ёй не будзе вас». Свайму лекару жа ён казаў, што спіць добра.

Па словах Людмілы, 4 красавіка яго выпісалі за парушэнне рэжыму, пасля гэтага ён не раз тэлефанаваў ёй і казаў, што памірае. Таксама Людміла сказала, што за ёй сачылі таксісты, і яна можа гэта даказаць.

Пацярпелы бок папрасіў для абвінавачанага зняволенне да 2 месяцаў і 1500 рублёў для кампенсацыі маральнай шкоды і паслуг адваката.

«Я гатовая расказаць, што адбывалася за зачыненымі дзвярыма»

Людміла і Вітальд распісаліся 13 ліпеня 2013 года. Як расказала Людміла ў судзе, з гэтага часу не вылучаліся грошы на ніжнюю бялізну і вопратку, муж адвадзіў яе сяброў, каб не аказвалі ўплыву. У траўні 2017 у Вітальда здарыўся інфаркт.

«З гэтага моманту пачалася рэўнасць, кантрольныя званкі. Цягам урока [Людмила працавала выкладчыцай] мог тэлефанаваць кожныя 5 хвілін, і я павінна была падняць, інакш ён з’яўляўся на ўрок. У 2017 годзе патрабаваў, каб звольнілася з працы, казаў: „Тваё месца пад крамай. Ты затрымалася, ты прастытутка“.

Нельга было насіць распушчаныя валасы, абцасы. Адзін з выпадкаў збіцця быў, калі дзіця было ў суседнім пакоі».

«Я не дарую»

Суддзя на пасяджэнні ўдакладняў аб’ём гвалту. У заяве ўказана не менш за 4 удары на кухні. «На той момант я была ў стане дзікага стрэсу і не магла палічыць удары, я сцвярджаю, што іх было больш», — адказала Людміла.

У эпікрызе выпіскі з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі пазначаны закрытая чэрапна-мазгавая траўма, сутрос мозгу, удары і раны.

Суддзя пытаў, ці пацярпелая даравала, на што Людміла адказала:

«Зараз я супакоюся і адкажу вам прыгожа. Я два з паловай месяцы не бачыла дзіця. Я не дарую».

Людміла Якімчык з адвакаткай

«Яна на мяне накінулася»

На пасяджэнні абвінавачаны сказаў, што не адмаўляецца ад кампенсацыі, але хоча, каб усё пайшло дзіцяці. На пытанне суддзі, якія цяпер між ім і пацярпелай адносіны, адказаў, што пакуль не атрымалася пагаварыць.

«Восьмага лістапада я разагрэў паесці, пагутарылі, тут яна рэзка саскочыла ехаць па Мішу, забіраць з садка. У машыне парвала мне штаны, падрапала твар, такая была правакацыя, — так Вітальд апісаў падзеі у той дзень. — Яна пайшла дадому, каб пераапрануцца, ехаць па дзіця. Дома зноў накінулася. Мяне схапіў боль».

«Тое, што біў - гэта былі толькі аплявухі, а кроў на яе адзенні была мая. Але прызнаю ўсё».

Суддзя: вызваліць па амністыі

У выніку суддзя пастанавіў вызваліць абвінавачанага па амністыі як асобу з інваліднасцю другой групы і спыніць крымінальную справу. Вітальд Якімчык быў вызвалены ў залі суда. Абскардзіць рашэнне суда можна цягам 10 дзён.

Абвінавачанага вызвалілі ў зале суда

Гэта не канец

Адвакатка пацярпелай Кіра Касьянава ў перапынку казала, што галоўная мэта падачы заявы — неяк абмежаваць Вітальда, у тым ліку ў зносінах з дзіцём. Абскарджваць рашэнне суда пацярпелы бок не плануе. «Гэта не асноўная справа. Асноўнае пытанне, што рабіць з дзіцём, як яго абараняць. Будзем рыхтаваць іск, каб абмежаваць стасаванне з дзіцём», — патлумачыла яна.

Пазіцыя бацькі: «Мяне цкавалі»

Пасля пасяджэння Вітальд Якімчык расказаў журналістам сваё бачанне сітуацыі.

«Турма — гэта не месца для цяжкахворых, там няма ўмоў, я проста памру, — сказаў ён. — У мяне парушаны крывазварот, павялічана сэрца, мне ўвесь час халодна».

Па словах Вітальда, у Гродне яго не затрымлівалі, ён прыехаў сам, бо яму патлумачылі, што так суд будзе хутчэй. «Я падпісаў паперы, што буду на судзе. Не ведаю, чаму мяне ўзялі пад варту».

Вітальд Якімчык
Вітальд Якімчык бачыць канфлікт, які ўзнік праз дзіця, і яго прычыны, па-іншаму, чым яго былая жонка.

«Па-першае, дзіця, фактычна прадавалася за грошы: палекаваць зубы, звадзіць на гурток. За год, што мы не разам, я толькі тройчы браў дзіця на ноч. Былі суцэльныя маты. Па-другое, мяне шантажавалі на грошы: маўляў, калі ў бацькі будзе крымінальны артыкул, старэйшага сына не возьмуць на працу, патрэбна сем тысяч долараў. Я сказаў: дам пяць, у растэрміноўку толькі дзве. Па-трэцяе, мяне чакае сур’ёзная аперацыя — трансплантацыя сэрца — і мяне проста задзёргалі».

Па словах Вітольда, ён з’ехаў таму, што з яго патрабавалі яшчэ большых грошай. «Гэта быў працэс бясконцы. І вось я так псіхануў, з’ехаў. Ніхто ў Анапе мяне не шукаў». Па яго словах, калі яму ў Анапе патэлефанавала інспектар па справах непаўнагадовых, ён сказаў, дзе знаходзіцца, яны сустрэліся. Інспектарка не мела прэтэнзій.

«У прысутнасці інспектаркі па відэасувязі патэлефанаваў былой жонцы, сказаў, што прыеду сам, прабачыўся, што доўга не тэлефанаваў. Я баяўся, што зноў мяне будуць катаваць. Яна сказала, што прыляціць на двое сутак, кажа: „Мы пагуляем і разам паедзем назад, я буду за стырном, бо ў цябе хворае сэрца“. Я чакаў яе».

Па словах Вітальда, пасля па выкліку ў дзяжурную частку міліцыі ён прыехаў сам разам з сынам. «Мы прачакалі там дзве гадзіны. Мішу адправілі ў паліклініку, а мяне затрымалі. Я бачыў умовы для яго, яны былі не вельмі».


Чытайце таксама: «Але ж я ў гэтым не вінаваты». Маленькі Міша, зь якім бацька хаваўся ў Расеі, вярнуўся дадому


Як расказаў Вітальд, у Анапе ён здымаў жытло за 17 тысяч расійскіх рублёў, і мае фота і відэа ўсіх умоў. «Ранкам варыў кашу, бутэрброды, у абед елі, вечарам маглі кудысьці пайсці паесці. Праз дарогу было мора. Калі пытаў, ці хоча ў Гродна, казаў - „не“». Ён лічыць, што маці надавала сыну мала ўвагі, канфліктавала з ім.

«Да красавіка ў нас з жонкай былі нармальныя адносіны. Калі даведалася, што ўсё сур’ёзна, хацела сарваць грошы, бо думала, што я памру». Больш прасіць сустрэч з дзіцём Вітальд не збіраецца, бо лічыць, што хвароба — не нагода не бачыцца з сынам. «Мы з Мішам як адно цэлае. Я хачу, каб было рашэнне суда ці міравое пагадненне, каб я паводле папераў узяў дзіця і пабыў з ім, і нікому ніякага „дзякуй“. Яна казала: за гурткі, за садзік, за ўсё плаці. Набягала 300−400 рублёў, дадаткова казала, каб я даваў 500 рублёў».

«Я зрабіў неабдуманы ўчынак, што звёз дзіця, так нельга рабіць. Маці перажывала. Але для мяне гэта быў пазітыў, і для дзіцяці быў пазітыў».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024