Навіны

Саўндтрэк да «Ведзьмара» пераклалі на беларускую. Відэа

Фальклёрны ансамбль «Тутэйшая Шляхта» пераклаў на беларускую мову саўндтрэк да тэлесерыялу «Вядзьмар» (The Witcher) ад Netflix, піша «Радыё С**бода». Серыял зняты па матывах апавяданняў польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага.

«Вядзьмар» стаў адным з самых папулярных тэлешоў Netflix.​

Зрабіць кавер «Тутэйшай Шляхце» прапанаваў стваральнік праекту VKL3D Ахрэм Белабровік. Перакладалі тэкст для мастацкая кіраўніца ансамблю Вольга Махнач і вакаліст Дзяніс Сцяпура. Для перакладу артысты карысталіся ангельскім арыгінальным тэкстам і расейскім мастацкім перакладам.

Увесь працэс ад ідэі да рэалізацыі заняў тыдзень.

«Гэта мой першы досвед перакладу, але з дапамогай Вольгі ўсё атрымалася лёгка, хутка і прыгожа. Аранжыроўку яна напісала за дзень, пасля мы разок адрэпетавалі і за некалькі дубляў запісалі гэта на відэа на сваёй рэпетыцыйнай кропцы», — напісаў С**бодзе Сцяпура.

Артысты «Тутэйшай Шляхты» плануюць выконваць запісаную песню на сваіх канцэртах. Сцяпура адзначыў, што кавер запісалі на аматарскім узроўні, і ансамбль запіша беларускую версію саўндтрэку, калі знойдуцца тыя, хто дапаможа з гэтым.

«Дубль з падаючымі харугвамі мы пакінулі адмыслова, каб павесяліць гледачоў. Гэта наш саліст Андрэй Сцяпанаў так гучна спяваў, што затрэсліся сцены і пачалі падаць прадметы», — напісаў Сцяпура.

Перакладчыцкая суполка «RэZэрвацыя» сабрала на Talaka.org 3260 рублёў на пераклад і агучванне па-беларуску тэлесерыялу «Вядзьмар». Усяго праекту неабходна 7780​ рублёў.

Суполка хоча не проста агучыць па-беларуску першы сезон (8 серый, кожная па 60 хвілін, выйшаў у канцы 2019 году), але і выдаць пераклад легальна на сэрвісе Netflix, а таксама зрабіць платформу для далейшай супрацы з Netflix. Апошняе дасць магчымасць пасля перакласці і агучыць, напрыклад, «Чорнае люстэрка» (Black Mirror) ці «Дзіўныя справы» (Stranger Things).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025