Глядзіце, як будзе выглядаць Музей прыроды ў былым ДК тэкстыльшчыкаў (пакуль толькі на схеме)

У абноўленым будынку Палаца культуры тэкстыльшчыкаў на Савецкай плошчы ў Гродне размесцяцца экспазіцыі Музея прыроды і найноўшай гісторыі Гродзеншчыны, піша grodnonews.by.

Ва ўпраўленні культуры аблвыканкама распавялі, што музеі зоймуць тры паверхі. На першым будзе экспазіцыя «Геалагічнае мінулае Зямлі». Яна прысвечана эвалюцыі арганічнага жыцця на Зямлі ад яго зараджэння да з’яўлення чалавека сучаснага тыпу. У экспазіцыі будуць выкарыстаны макеты дагістарычных жывёл, якія засялялі тэрыторыю Прынямоння, а таксама косці, закамянеласці і адбіткі, знойдзеныя пры раскопках.

На другім паверсе размесціцца экспазіцыя пра жывёльны і раслінны свет Гродзеншчыны. Тут жа будзе прадстаўлена гістарычная кампазіцыя Гродна.

Трэці паверх адвядуць пад экспазіцыі, якія распавядаюць пра гісторыю Гродзеншчыны ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны да нашых дзён.

Да XIII Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў чэрвені 2020, завершыцца першы этап рэканструкцыі: будуць замененыя перакрыцці - драўляныя на жалезабетонныя, будзе гатовы абноўлены фасад. Цалкам будынак будзе гатовы да канца 2020 года.


Читайте также: Во Дворце текстильщиков появится лифт и музей (но это не точно)

Дворец культуры текстильщиков меняют изнутри и снаружи

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025