Беларускія феміністкі далі грант гродзенскаму рэперу, які троліць феміністак. А цяпер яшчэ і намінавалі на прэмію

Беларускія феміністкі далі грант гродзенскаму рэперу, які троліць феміністак. А цяпер яшчэ і намінавалі на прэмію, піша n*.by.

Прэміяй «Зрабілі!» штогод узнагароджваюць найлепшыя ініцыятывы па развіцці супольнасці. Як правіла, гэта ЛГБТ-праекты, экалагічныя і бодзіпазітыўныя рухі. На апошняй прэміі адзначылі аўтара «фемінісцкага рэпу» Максіма Скавіньскага. Праўда, аказалася, што рэп той зусім не пра фемінізм — ён хутчэй падобны да тролінгу.

Вось, напрыклад, трэк «Я бомба». Спявае дзяўчына. Прывядзем толькі некалькі радкоў: «называйце мяне інстамамкай», «мой рэп — кропка G, ты не змог яе знайсці», «занадта дзерская для цёлкі».

Ці іншы трэк — «Маньяк». Пра тое, як дзяўчына на абцасах, у калготах у сетачку, «адзетая быццам прастытутка» ідзе праз цёмны лесапарк.

Ну і, уласна, сама вокладка рэп-альбома.

Максім Скавіньскі — прадзюсар праекта (ён называецца Bomba). Хлопец родам з Гродна, але цяпер працуе ў Польшчы краўцом. Музыка — яго хобі. Максім расказаў «Нашай Ніне», як прыдумаў праект.

Максім Скавіньскі
«Мы з хлопцамі абмяркоўвалі сучасны жаночы рэп — Alyona Alyona, Нікі Мінаж… Пачалі разганяць гэту тэму і вырашылі запісаць штосьці больш жорсткае. Паглыбцеся ў тэматыку і зразумееце, што гэта адказ на сучаснае мастацтва, якое цяпер ёсць.

Часткова гэта сцёб, бо праз гумар можна даносіць ідэі. Феміністкі ж не асноўная мэтавая аўдыторыя гэтага рэпу. Ён разлічаны на пацаноў, якія пра гэта нават не чулі», — кажа хлопец.

Пракаментаваў ён і заўвагі да вокладкі альбома.

«Чаму феміністкі ўганяюць людзей у рамкі і кажуць, што можна рабіць, а што не? Фемінізм — гэта права выбару. Калі дзяўчына хоча паказаць сваё цела, то гэта яе справа», — адказаў Максім.


Чытайце таксама: У Гродне знялі кліп для феміністычнага рэп-праекта «Бомба»: там ёсць тверк, фрыкі і барацьба са стэрэатыпамі


Цікава, што на запіс гэтага альбома ён атрымаў грант памерам $ 500 на конкурсе для актывістаў Idea Generation Camp.

«Усе чэкі я прадаставіў арганізатарам, — кажа Максім. — $ 400 пайшло на запіс чатырох трэкаў. $ 100 — на здымкі кліпа, прычым асноўная частка — на ежу для групы, нас удзельнічала 20 чалавек».

Прэмію «Зрабілі!» арганізуе Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі.

«Мы шкадуем, што склалася такая сітуацыя, і прыносім свае выбачэнні. Намінанты прэміі былі сфарміраваныя па рэкамендацыі партнёраў і пераможцаў мінулых гадоў», — кажа дырэктарка Офіса Святлана Зінкевіч.

Яна тлумачыць, што сёлета сертыфікаты ўдзелу яны ўручылі ўсім ініцыятывам, якія былі намінаваны. А статуэткі — толькі тром праектам. Фемінісцкага рэпа сярод іх не было.

«Нам варта было больш уважліва паставіцца да кантэнту ўсіх прапанаваных намінантаў. Мы будзем працаваць над крытэрыямі намінацыі і ацэнкі», — запэўнілі арганізатары прэміі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025