Гурт Irdorath, які паўстаў у 2010 годзе на гродзенскіх вуліцах ды здабыў папулярнасць пасля пераезду ў Мінск, прэзентаваў новы кліп на сінгл «Сэрца Расколата». За два дні відэа набрала больш за 10 тысяч праглядаў.
Удзельнікі гурта адзначаюць, што кліп атрымаўся асаблівым, бо ў здымках была нададзена вялікая ўвага тэме сям'і. У кадрах кліпа можна ўбачыць не проста акцёраў, а родных братоў і сястру лідара гурта Уладзіміра. «Гэта гісторыя асабістых перажыванняў, апранутая ў музыку і відэа. Маленькі фільм пра сям’ю, барацьбу, развітанні з мінулым і вызваленні. Мы хочам падзяліцца не проста прыгожай карцінкай, а часткай душы».
Здымкі кліпа праходзілі на Іслачы ў 10 км ад Мінска.
Хоць гурт Irdorath зараз базіруецца ў Мінску, пачыналася ўсё менавіта ў Гродне. Тады Уладзімір і Надзея, цяпер муж і жонка, выступалі дуэтам на вуліцах горада ў час фестываляў. З часам склад пашыраўся, у 2011 годзе гурт пераехаў у сталiцу і запісаў там першы альбом. Сёння ў Irdorath сем чалавек, гурт запісаў тры альбомы. Гурт пастаянна гастралюе па Еўропе.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…