Турыстычны брэнд Гродна з’яўляецца на вуліцах горада

Пакуль новы турыстычны брэнд Гродна можна ўбачыць на прыпынку на вуліцы Астроўскага. Яго ўпрыгожылі 16 студзеня.

У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама распавялі, што ў Гродне прадоўжыцца работа па ўкараненні турыстычнага брэнда на вуліцы горада. Магчыма, выява брэнда з’явіцца на чарговых прыпынках, бігбордах і іншай вонкавай рэкламе ў Гродне.

Турыстычны брэнд Гродна выбралі 24 кастрычніка ў гарвыканкаме. Усяго ў двух турах на суд журы і гараджан прадставілі паўсотні прапаноў. Члены журы аддалі перавагу праекту брэсцкай студыі «GRAFIT». Некаторыя гродзенцы былі незадаволеныя выбарам і патрабавалі адмяніць вынікі конкурсу або правесці яго яшчэ раз. Але гарадскія ўлады ад абранага брэнда не адмовіліся і прадставілі яго афіцыйна ў снежні 2019 года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025