У дзень нараджэння краязнаўца і публіцыста Віктара Саяпіна, яго калега Алесь Госцеў расказаў пра сяброўства, што працягвалася 50 гадоў. Hrodna.life знайшоў у расповеде 10 фактаў, пра якія не кожны гродзенец ведае.
1. Віктар Саяпін быў гродзенцам у чацвёртым пакаленні па маці. Але нарадзіўся ў Кыргызстане, на Паміры. Яго бацька служыў там на мяжы. З гэтай нагоды Госцеў жартуе: «Усіх гродзенскіх дзяцей прынёс бусел, а яго — арол».
2. Мы пазнаёміліся ў 1967, калі я вучыўся ў педінстытуце імя Янкі Купалы, а Віктар працаваў там лабарантам на кафедры фізікі. Ён не паехаў паступаць, бо летам меўся выступаць са школьных тэатрам у конкурсе і не хацеў падвесці сваю любімую настаўніцу і кіраўнічку тэатру. Яны выступілі на сцэне Купалаўскага і нават нейкае прызавое месца занялі. Так атрымалася, што Віктар год пасля школы працаваў лабарантам."
3. Пакуль Віктар вучыўся ў школе, ён хацеў стаць вайскоўцам услед за бацькам. Але за год працы на кафедры фізікі как ўпісаўся ў кампанію мясцовых студэнтаў, што змяніў планы. У выніку застаўся ў Гродне вучыцца на фізмаце і атрымаў дыплом выкладчыка фізікі.
4. З таго часу нашы жыццёвыя траекторыі 50 гадоў ішлі побач. Мы мелі агульныя інтарэсы і часамі перасякаліся. Віктара часта можна было пабачыць у горадзе з фотаапаратам. Ужо тады было зразумела, што ён закахаўся ў Гродна, што гэты горад яго захапляе".
5. У апошнія гады службы на мытні ён пісаў кнігу пра гісторыю мытнай службы. У гэты час ён часта звяртаўся да мяне і да іншых краязнаўцаў па парады і ўдакладненні. Пазней ўжо я прыходзіў да яго за даведкамі. А потым мы працавалі разам, складаючы вызначальнік гродзенскіх вуліц і месцазнаходжання будынкаў. Яго больш цікавіў даваенны Гродна, а мяне — больш даўняя гісторыя. Мы з ім узаемна дапаўнялі адзін аднаго.
6. Саяпін добра падрыхтаваўся да пенсіі. За гадоў 10 да гэтага ён захапіўся калекцыянаваннем і прыйшоў у наш клуб калекцыянераў «Скарабей». Быў ён апантаным калекцыянерам. Збіраў ўсё на свеце — і маркі, і паштоўкі, і гузікі, і талоны, усё што хочаш. Такім чынам, як выйшаў на пенсію, ужо меў чым заняцца, ніводнага дня не страціў дарма.
7. Не ведаю, ці любіў Віктар каву, а вось да гарбаты ён дакладна меў цікавасць. Прычым калекцыянерскую. Ён збіраў пакецікі чаю і цукру з розных месцаў. Пра гэта ведалі яго сябры і стараліся прывозіць такія сувенір з падарожжаў.
8. Увогуле, Віктар быў вельмі гаспадарлівы чалавек. Часам мы сустракаліся ў цягніку па дарозе на лецішча. То ён расказваў, што нават там у яго ёсць калекцыя — больш за 20 гатункаў лілеяў. Падумайце — гісторыя, гарбата, кветкі - гэты чалавек умеў цаніць смак жыцця, быў сапраўдны гурман.
9. Віктар вельмі заразліва смяяўся. Так рагатаў, што самому немагчыма было ўтрымацца ад смеху. Расказаў яму неяк жарт з інтэрнэту, як дзеці малявалі карцінкі да вершаў Пушкіна. «Ямщик на облучке» у іх стаў на абцасы і капаў ямы, а «бразды взрывая» ператварыліся ў птушак і выбухі. Узгадваю, і нібы чую гэты яго смех.
10. Віктар пісаў кнігі і артыкулы, рыхтаваў сцэнары да фільмаў, удзельнічаў у тэлеперадачах і праводзіў экскурсіі. Яго ўганаравалі прэміяй Дубко і прэміяў Ядкоўскага, занеслі ў Кнігу Славы Гродна, дзяржаўнымі ўзнагародамі і ўзнагародамі мытнага камітэту. У 2019 годзе адна з новых вуліц Гродна у мікрараёне Грандзічы названа ў яго гонар. Віктар Саяпін памёр 2 лютага 2017 года.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…