Штогод маніторынг праводзіцца на вуліцах В. Соламавай, Паповіча, БЛК, Савецкіх памежнікаў, Дзяржынскага, Горкага, Ліможа, Брыкеля, Будзёнага, Індурскай шашы і праспекце Кляцкова, паведамляе rgazeta.by.
У мінулым годзе найбольш высокія ўзроўні шуму зарэгістраваныя пры руху аўтатранспарту па вуліцах БЛК, Горкага, Дзяржынскага, Паповіча, Савецкіх памежнікаў, праспекце Кляцкова і на Індурскай шашы. Перавышэнне гігіенічнага нарматыву склала ад 10,1 да 15 дэцыбел. На другім месцы — вуліцы Ліможа, В. Соламавай, Будзёнага і Брыкеля. Тут дапушчальныя нормы перавышаныя на 5−10 дэцыбел.
— Значных змяненняў шумавой сітуацыі на вуліцах горада за час назіранняў не адбываецца. Разам з тым у параўнанні з 2016 годам павялічылася шумавая нагрузка на вуліцах Паповіча, Горкага, БЛК, — адзначае ўрач-гігіеніст Гродзенскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Таццяна Басак. — Па праспекце Кляцкова, наадварот, у параўнанні з 2018 годам узровень шуму знізіўся.
Вынікі лабараторных вымярэнняў узроўняў шуму выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы і рэалізацыі горадабудаўнічай дакументацыі з распрацоўкай пры неабходнасці шумаахоўных мерапрыемстваў, а таксама распрацоўцы праектнай дакументацыі для асобных аб’ектаў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…