У Палацы тэкстыльшчыкаў з’явіцца ліфт і музей (але гэта не дакладна)

Палац культуры тэкстыльшчыкаў горада Гродна ўвялі ў эксплуатацыю больш за 60 гадоў таму. Са жніўня ідзе рэканструкцыя: актыўна вядуцца работы па замене даху, рамонце фасада. Калі будзе гатовы, ці моцна зменіцца, і якое функцыянальнае прызначэнне палаца, паведамляе grodnoplustv.by.

Зараз ідзе замена ганка палаца. Разам з гэтым вядуцца і іншыя работы. На дадзены момант выкананы практычна ўсе дэмантажныя працы. Дэмантаваныя перагародкі, пліты — міжпавярховыя перакрыцці. Яны былі драўляныя, а будуць жалезабетоннымі.

За сваю больш чым паўвекавую гісторыю будынак «тэкстыльшчыкаў» знасіўся: працякаў дах, прадзіравіліся вокны і дзверы, фасаднае пакрыццё састарэла і страціла выгляд. На рэканструкцыю адвялі паўтара года. Дах будзе металічны, фальцавы, з плоскага ліста. Колеравая гама палаца не зменіцца. Ляпніна будзе абноўлена. З дваровага боку з’явяцца два дадатковыя ганкі. З боку плошчы ўжо з’явіўся новы балкон. Унутры будынак таксама чакаюць важныя змены.

— Гэтак жа гэты будынак будзе абсталяваны грузапасажырскім ліфтам і на дадзеным этапе вырабляюцца раскопкі пад ліфт, вырабляюцца даследчыя работы праекціроўшчыкамі грунтоў, каб вызначыцца канчаткова на рахунак падмуркавай пліты, — кажа Яўген Сало, майстар будаўнічага ўпраўлення № 210 прадпрыемства «Гроднапрамбуд».

Унутры Палац культуры тэкстыльшчыкаў будзе гатовы толькі да канца 2020 года. Што ж будзе размяшчацца ў рэканструяваным абноўленым будынку — на сёння пытанне актуальнае.

— Што тычыцца функцыянальнага выкарыстання будынка, яшчэ раз кажу, сёння яно ў праекце вядзецца, як Палац культуры, але цалкам магчыма, што будзе прынята рашэнне пасля замяніць функцыянал і размясціць тут, магчыма, музей, — кажа Уладзімір Сацюк, дырэктар Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры.

У бліжэйшы час пачнецца актыўная фаза рэканструкцыі. Палац будзе гатовы да бліжэйшага Фестывалю нацыянальных культур — да пачатку чэрвеня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025