Фота: lrmuitine.lt
14 студзеня літоўскія мытнікі арыштавалі кантрабанду цыгарэтаў з Беларусі, якія былі вельмі хітра схаваныя ў жалезабетонныя блокі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
Гэта першая для літоўскіх мытнікаў буйная партыя кантрабандных цыгарэт у гэтым годзе — 30 тысяч пачкаў на 106 тысяч еўра.
Усё адбылося ў чыгуначным пункце пропуску на станцыі Кена. Спачатку нічога не здалося дзіўным: будаўнічая кампанія адправіла з Беларусі цягніком 68 штук падмуркавых блокаў.
Аказалася, пад пластом жалеза і бетону схаваныя цыгарэты. Гэта выявілася пасля ўзважвання двух, здавалася б, аднолькавых блокаў. Толькі розніца ў вазе паміж імі склала каля 100 кг.
Каб дастаць цыгарэты, прыйшлося ўзяцца за інструмент і нямала папрацаваць: прабіць бетон, прапілаваць жалезную арматуру і «скрыначку» з металу, у якой знаходзіўся сам тавар.
Мытнікі ўпэўненыя, што кантрабанду схавалі ўнутр падчас адліўкі блокаў: з-за парушанай ізаляцыі «скрыначкі» некаторыя цыгарэты апынуліся мокрымі.
Як адзначаюць у ведамстве, кантрабанда цыгарэт па чыгунцы — адзін з трэндаў апошніх гадоў. Падобныя блокі затрымлівалі і раней: летам у грузавіку з Беларусі так дасталі прыкладна 79 тысяч пачкаў цыгарэт. Падвох заўважылі, калі ў звычайна суцэльных блоках выявіліся запоўненыя чымсьці паражніны.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…