Эксперымент на вуліцах Гродна: на чым хутчэй ехаць у гадзіну-пік?

Партал autogrodno.by правёў эксперымент — на чым у Гродне хутчэй дабірацца ў гадзіну-пік. Удзельнічалі машына, ровар, электрасамакат, гіраскутар і монакола. На ровары ехаў журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч.

14 студзеня, а 17:00 з пляцоўкі ГЦ «Карона» па праспекце Касманаўтаў стартавала 8 чалавек. Маршрут ішоў праз Румлёўскі мост, праспект Янкі Купалы і Стары мост — да кола агляду ў парку Жылібера. Уладальнік сайта autogrodno.by Міхаіл Кунцэвіч лічыць, што гэты маршрут для тэсту аптымальны: ён спалучае шырокія і вузкія дарогі, а таксама магчымасць усім карыстацца сваімі перавагамі. Калі аўтамабіль можа «злавіць» зялёную хвалю, то ўсе астатнія могуць скараціць цэлы кіламетр праз вуліцу Савецкую.

«Гарадзенскія веласіпедысты даўно распавядаюць пра камфорт двухколавага транспарту ў горадзе. У апошні час з’яўляецца ўсё больш сродкаў індывідуальнай мабільнасці, вакол якіх шмат размоў. Але іх статус у нас яшчэ не вызначаны: ці то пешаход, ці то ровар, — расказвае Міхаіл Кунцэвіч. — Нам хацелася высветліць, наколькі горад гатовы да розных сродках перамяшчэння. Я думаў, што аўтамабіль зойме другое месца з-за затораў, але ён апынуўся хутчэй за ўсіх. Далей быў ровар і монакола. Апошняе стала для мяне сапраўдным адкрыццём. Я лічу, за такім спосабам перамяшчэння будучыня».
Шлях для аўтамабіля складаў 9 кіламетраў, а для ўсіх астатніх — 7,7 (за кошт маршруту праз Савецкую).

Першым на фініш прыехаў Алег Адаменя на аўтамабілі. «Насуперак чаканням, я не патрапіў у вялікія коркі. Ехаў без грубых парушэнняў, але „прасіўся“ ў суседнюю паласу і праязджаў на міргаючае святло, да прыкладу. На свабодных участках трымаў максімальна дапушчальную хуткасць. Калі б не гэтыя абставіны, я б прыехаў крыху пазней. Магчыма, нароўні з другім удзельнікам».

Руслан Кулевіч, ехаў на веласіпедзе: «Большую частку дарогі я ехаў за хлопцам на монаколе. Не чакаў ад яго такога спрыту. Толькі ў цэнтры атрымалася яго апярэдзіць».

№ 1 — 17:28 — Audi Q7 — Алег Адаменя
№ 2 — 21:43 — Ровар — Руслан Кулевіч
№ 3 — 22:23 — Монвколв — Павел Альховік, 70 кг, GotWay Nikola Plus 100v
№ 4 — 25:11 — Монакола — Ігар Сушчэнка, 130 кг, KingSong KS-16X
№ 5 — 25:13 — Самакат — Яўген Шэйна (Segway Ninebot es2)
№ 6 — 25:14 — Самакат — Аляксей Зацягін (Segway Ninebot es2)
№ 7 — 28:04 — Самакат — Ян Алізар (Xiaomi M365)
№ 8 — 40:02 — Сегвэй — Артур Саркісян (Segway Ninebot mini pro)

Павел Альховік, ехаў на монаколе: «Я зусім не ведаю вашага горада. У абед з прадстаўніком АўтаГродна мы здзейснілі тэставую паездку. Я ведаў маршрут праз Віленскую, але не ведаў, як ехаць праз цэнтр, і крыху заблукаў».

Удзельнікі спаборніцтваў прызналіся, што для сродкаў індывідуальнай мабільнасці горш за ўсё ў Гродне падрыхтаваны дарожкі каля шклозавода. Скардзіліся і на Румлёўскі мост. А вось мінчук Ігар Сушчэнка бываў і ў Гродне, і ў іншых абласных гарадах Беларусі, таму можа параўнаць.

— Інфраструктуру Гродна я ацэньваю на ўзроўні інфраструктуры Мінска. У вас шмат заніжаных бардзюраў і добры тратуар. Мне падабаецца ездзіць па Гродне на монаколе. Але сярод беларускіх гарадоў для мяне на першым месцы Брэст — там наогул усё выдатна. Прыкметна адстае ад іншых Гомель, — кажа Ігар, інструктар па кіраванні монаколам.

Удзельнікі былі здзіўлены здольнасцямі монакола. Узоры з нашых гонак маглі разганяцца да 60 км/г і абыходзіцца без падзарадкі 100 кіламетраў. Тэхніка перасягнула нашы чаканні.

Дарэчы, дыстанцыя ў 10 кіламетраў апынулася лімітавай для ўсіх, хто ехаў не на аўтамабілі. Веласіпедыст моцна стаміўся, а астатнія — змерзлі.

Заезды паказалі, што Гродна ўжо нядрэнна падрыхтаваны для ўсіх відаў індывідуальнай мабільнасці. Розніца ў 4 хвіліны паміж роварам і аўтамабілем нікчэмна малая.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024