Стваральнікі гродзенскага піцатрака аб’явілі аб прыпыненні дзейнасці. Прычыны закрыцця не раскрываюцца. Адзін са стваральнікаў трака Павел Максімчык ужо рыхтуе ў Гродне новы праект.
«Мы вырашылі прыпыніць сваю дзейнасць. На гэта ёсць пэўныя прычыны, — распавядае Павел Максімчык. — Што будзе з тракам, пакуль невядома, магчыма прададзім. Але я ўжо планую запуск іншага праекта, не менш цікавага. Ён таксама будзе звязаны з неапалітанскай піцай».
Браты Павел і Валерый Максімчык запусцілі ў Гродне піцатрак у чэрвені 2018 года. Гэта быў першы ў Беларусі фургон, у якім можна гатаваць піцу ў печы на дровах. У звычайныя дні піцатрак рыхтаваў каля 50 піцаў. На фестывалях і падчас святаў - каля 300. Піцатрак праславіўся піцамі з рознымі малюнкамі і партрэтамі вядомых людзей.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…