Архітэктар Аляксандр Невар з дапамогай камп’ютарнай графiкi аднавіў чарговы страчаны храм у Гродне — кляштар дамініканцаў. Ён выбраў від будынка на перыяд другой паловы 18 ст. Праектам рэканструкцыі Аляксандр падзяліўся 12 студзеня на старонцы ў фэйсбуку.
Сёння ад былого кляштара захаваліся карпусы на Савецкай, 6, а касцёл быў знесены ў канцы 19 ст. Яго выгляд для гродзенцаў доўгія гады заставаўся загадкай, але з дапамогай графічнай рэканструкцыі, старых праектаў і чарцяжоў Аляксандр паспрабаваў паказаць страчаны храм.
Праект Дамініканскага кляштара паўстаў дзякуючы дапамозе гродзенскага краязнаўцы Яўгена Аснарэўскага. На harodnia.com можна пачытаць больш пра дамініканскі кляштар.
Аляксандр Невар робіць віртуальную рэканструкцыю страчаных будынкаў па ўсёй Беларусi i нават за яе сучаснымi межамi. У Гродна ён так аднаўляў Фару Вітаўта і кляштар бернардынак на месцы драмтэатра. Па Гродзенскай вобласцi з апошнiх — касцёлы ў Котчыне (ля Дзярэчына) i Новадзявяткавiчах.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…