Фота: grodnonews.by
У зэльвенскай санаторнай школе-інтэрнаце з’явіцца музей «Білет у СССР». «Гродзенская праўда» паведамляе, што ён ствараецца з улікам вопыту арганізацыі сучасных музеяў у Беларусі і Германіі.
Стваральнікі кажуць, што ў іх сабраны багаты матэрыял, але прапануюць далучыцца да збору экспанатаў.
Музей плануюць максімальна ўключыць у адукацыйны працэс. Мяркуюць распрацаваць асаблівы план, які звяжа асобныя тэмы школьных прадметаў і часткі экспазіцыі. Невялікія экскурсіі ў музей стануць дадаткам да асобных тэм, што вывучаюцца на ўроках геаграфіі, гісторыі, працоўнага навучання і беларускай літаратуры.
Стваральнік прынялі ўдзел у адукацыйнай праграме «Музейная акадэмія». Гэта сумесны праект фонда «Культурная спадчына і сучаснасць», Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў і Інстытута імя Гётэ ў Беларусі.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…