Як паведаміў рэдакцыі lidanews.by начальнік аддзела ўнутраных спраў Лідскага райвыканкама Дзмітрый Уляшка, праваахоўнікі даведаліся аб парушэнні на тэрыторыі аднаго з лідскіх прадпрыемстваў з сеціва. Па факце жорсткага абыходжання з жывёлай распачалі праверку.

Працаўнікі прывязалі карову да грузавіка за нагу, жывёла ўпала, спрабавала падняцца, але машына пацягнула яе па асфальце.

«Что они творят, изверги». Шокирующее видео с бойни Лидского райпо

— На месца здарэння намі быў арганізаваны выезд следча-аператыўнай групы. Па факце праводзіцца праверка, па выніках якой будзе дадзена прававая ацэнка, — адзначыў начальнік Лідскага РАУС. — Таксама на дадзены момант выяўляюцца сведкі таго, што адбылося. Грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй, просім звярнуцца ў бліжэйшае падраздзяленне міліцыі або па тэлефоне 102.

У прамысловай зоне па вуліцы Талстога зарэгістраваны цэх па забою буйной рагатай жывёлы і свіней, які належыць Лідскім філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства. Журналісты пастараліся звязацца з прадстаўнікамі кіраўніцтва гэтай арганізацыі і вышэйстаячых, каб даведацца падрабязнасці. Аднак там адказалі, што ўсе каментары па гэтым факце будуць дадзены толькі пасля правядзення праверкі яго Лідскім РАУС.