ДТЗ адбылося ў пятніцу 10 студзеня каля 10 гадзін раніцы на трасе М6 «Мінск-Гродна-Мяжа РП» паблізу вёскі Абуховічы Гродзенскага раёна. У тумане грузавік урэзаўся ў трактар.
41-гадовы мінчанін, кіруючы грузавіком Iveco, пры выбары хуткасці не ўлічыў мокры асфальт і абцяжараную ў туманам бачнасць, паведамляе прэс-служба ДАІ. У выніку ён дапусціў сутыкненне з трактарам «Беларус», які адначасова ехаў у правай паласе. Хадавыя агні у трактара былі спраўнымі.
Кіроўца Iveco атрымаў удары і пасля агляду ва ўстанове аховы здароўя быў адпушчаны дадому. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.