У Беларусі распачалі збор сродкаў на дапамогу аштрафаваным і арыштаваным удзельнікам вулічных акцый супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі. Сродкі збірае кампанія #BY_help.

У Беларусі грошы можна ахвяраваць праз сайт MolaMola.by, з-за мяжы — на рахунак PayPal [email protected]. Пра іншыя спосабы пераводу грошай можна даведацца праз пошту [email protected] і па тэлефоне +375445100511, або праз паведамленні на старонцы ў Facebook.

Кампанія #BY_help была створана ў 2017 годзе для дапамогі асуджаным за «Маршы недармаедаў» і іх сем’ям. Тады агулам сабралі 55 тысяч долараў. Пазней адкрывалі збор сродкаў для журналістаў, аштрафаваных за “справу БелТА” і сабралі 5500 долараў. Таксама збіралі сродкі сем’ям пацярпелых ад нападу ў Сталбцах.

Паводле падлікаў кампаніі, агульная сума штрафаў можа перавысіць 80 тысяч рублёў, таксама сабраныя сродкі пойдуць па аплату за ўтрыманне арыштаваных. Кампанія абяцае даваць падрабязныя справаздачы пра тое, куды пайшлі грошы.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы