«Ступені небяспекі». Што задумалі змяніць у Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях

Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі распавёў pravo.by аб падрыхтоўцы праектаў новых Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Сярод асноўных змяненняў у праектах КаАП і ПВКаАП плануюць:

  • стварыць катэгорыі правапарушэнняў у залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі і цяжкасці наступстваў;
  • перагледзець і дыферэнцаваць штрафы, іх від і памер у залежнасці ад катэгорыі правапарушэння і нанесенай шкоды;
  • удасканаліць і, магчыма, пашырыць пералік падстаў для вызвалення ад пакарання за адміністрацыйную адказнасць, у тым ліку праз малазначнасць парушэння;
  • перавесці шэраг адміністрацыйных правапарушэнняў у катэгорыю правін, ўзбуджэнне адміністрацыйнага працэсу па якіх магчыма толькі пасля скаргі пацярпелых;
  • упарадкаваць тэрміны накладання адміністрацыйных спагнанняў;
  • скараціць кола дзяржаўных органаў і арганізацый, надзеленых правам складаць пратаколы і разглядаць справы аб адміністрацыйных правапарушэннях (магчыма, пашырыць функцыі пракуратуры).

У снежні 2019 года Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць экспертную камісію для перагляду заканадаўства па адміністрацыйных правапарушэннях. Тэрмін для падрыхтоўкі законапраекта — ліпень 2020 года.

Чытайце таксама: Лукашенко: Более 50% трудоспособных белорусов имеют «административку»

Падзяліцца
Меткі: закон

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025