Ільля Шаблінскі на пратэсьце супраць інтэграцыі ў Лідзе, 22 сьнежня
Адміністратыўны працэс па справе 18-гадовага Іллі Шаблінскага адбыўся ў судзе Лідскага раёну 10 студзеня. Хлопцу вынеслі папярэджанне, паведамляе «Радыё С**бода».
Суд вырашыў, што хлопец здзейсніў адміністратыўнае правапарушэнне, бо прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
«Мне не далі ні штраф, ні 15 сутак. Толькі вуснае папярэджанне. Абскарджваць рашэнне суду я не планую», — сказаў Ілля Шаблінскі.
Паводле Іллі, на працы (ён працуе афіцыянтам) у яго не было праблем праз удзел у палітычнай акцыі.
Шаблінскі прымаў удзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй у цэнтры Ліды 22 снежня. На плечы хлопец накінуў бел-чырвона-белы сцяг, а ў руках трымаў плакат з надпісам «Belarus is not Russia» («Беларусь не Расея»). Разам з ім мітынгавалі каля дзясятка маладых людзей.
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…
Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…