У аддзеле загс Гродзенскага райвыканкама падвялі вынікі 2019 года. Нямала дзяўчат вырашылі скасаваць шлюб да 31 года. Асноўная колькасць разводаў прыпадае на ўзрост 45−50 гадоў. Праўда, некаторыя, як мужчыны, так і жанчыны, вырашаюцца на такі крок у пенсійным узросце. Самай маладой жонцы, якая рашыла скасаваць шлюб, быў 21 год, жонку — 22. Па заканадаўстве развесціся можна праз месяц пасля заключэння шлюбу. Некаторыя не вытрымліваюць і гэты тэрмін, паведамляе rgazeta.by.
— У лістападзе маладыя распісаліся, выглядалі шчаслівымі, а ўжо ў пачатку снежня жонка пацікавілася, як хутчэй развесціся, — успамінае Людміла Башкевіч. — Былі такія саюзы, якія распаліся праз паўгода.
Жанчыны Гродзенскага раёна часцей за ўсё выходзілі замуж у 24−25 гадоў, мужчыны ажаніліся ў 26−29.
Непаўналетніх жаніхоў ў мінулым годзе не было, а вось сярод нявест пяць дзяўчат вырашылі пайсці пад вянец да свайго паўналецця. Не супраць звязаць сябе вузамі шлюбу і пенсіянеры. Што цікава, жанчыны часцей выходзяць замуж у пенсійным узросце. У большасці выпадкаў за мужчын, якія маладзейшыя за іх на пару гадоў. Прадстаўніцы прыгожага полу часцей, чым мужчыны, вырашаюцца на паўторны шлюб пасля няўдалага першага. Больш было жаніхоў-замежнікаў. Сярод іх грамадзяне Расіі, Украіны, Польшчы.
Упершыню за тры гады хлопчыкаў нарадзілася больш, чым дзяўчынак — 188 і 166 адпаведна. Многія бацькі не абмежаваліся двума дзецьмі. У мінулым годзе, напрыклад, у 67 сем’ях нарадзілася трэцяе дзіця, у 23 — чацвёртае, у 8 — пятае, у 6 — шостае.
Жанчыны часцей нараджалі ва ўзросце 20−30 гадоў, мужчыны станавіліся бацькамі - ад 25 да 35 гадоў. Самому маладому бацьку было 18 гадоў, маме — 17. Некалькі мужчын сталі бацькамі ва ўзросце «50+». Самай сталай маме было 45. Нашы жанчыны сталі часцей нараджаць ад мужчын-іншаземцаў. Сярод пап — грамадзяне Азербайджана, Літвы, Арменіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і Марока.
Жанчыны жывуць даўжэй за мужчын. Сярэдняя працягласць жыцця дам склала 79 гадоў, прадстаўнікоў супрацьлеглага полу — 69 гадоў. У мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 478 смерцяў, 426 чалавек пайшлі з жыцця ў пенсійным узросце, 78 — у працаздольным, у тым ліку 22 — у выніку няшчаснага выпадку. Смяротнасць па-ранейшаму перавышае нараджальнасць.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…