У судзе Ленінскага раёну Горадні 9 студзеня пачаўся суд над наркагандлярамі, якія ўвозілі ў Беларусь какаін, мак, насвай, піша С**бода.
Падсудных трое — жыхары Пінску Аляксей Сергяюк, Міхал Міховіч, Сяргей Жарманаў. Ім ад 32 да 36 гадоў, адукацыя сярэдняя або сярэдняя спэцыяльная. Усе раней былі судзімыя за наркотыкі. Двое жанатыя, маюць малых дзяцей. Пад вартай са студзеня 2019 году.
— На момант затрыманьня працавалі? — спытала судзьдзя ў Сергеюка.
Той замяўся.
— Афіцыйна, — удакладніла судзьдзя.
— Афіцыйна не, — адказаў абвінавачаны.
Ва ўсіх трох падсудных, калі іх затрымалі, не было афіцыйнага працаўладкаваньня.
Яны ўваходзілі ў арганізаваную злачынную групу, якая дзейнічала ў Пінску з 2009 году. Пазьней Сергяюк і Міховіч яе ўзначальвалі.
Падсудныя пачыналі з распаўсюду ў Беларусі насваю, потым стварылі сетку па рэалізацыі насеньня маку з дамешкам макавай саломы. Фасавалі на дробныя партыі і прадавалі.
За ўвесь час існаваньня групы ў яе ўваходзіла ня менш за 8 чалавек. Большасьць зь іх ужо адбываюць пакараньне за збыт наркотыкаў. Як правіла, у групу набіралі маладых людзей зь бедных сем’яў, у якіх былі фінансавыя праблемы.
Сярод удзельнікаў разьмяркоўваліся ролі: прадаўцы часьцяком ня ведалі, хто фасуе і пастаўляе наркотык, хто арганізоўвае працэс. Рабілі захады кансьпірацыі: размаўлялі ў мэсэнджэрах Telegram, Viber, Whatsapp. Аплата праводзілася па безнаяўным разьліку. Наркотыкі перадавалі бескантактава, праз схованкі. Таксама наркотыкі развозілі «наркатаксі» — непасрэдна замоўцу на пэўны адрас.
У 2018 годзе лідэры групы пераарыентаваліся на аптовыя пастаўкі какаіну з Заходняй Эўропы ў Расею транзытам празь Беларусь. Пасьля некалькіх зьдзелак Сергеюка і Міховіча затрымалі ў студзені мінулага году пры збыце больш як 700 грамаў какаіну ў Берасьцейскай вобласьці. Пазьней затрымалі аднаго з актыўных удзельнікаў групы Жарманава.
Жарманаў адказваў за арганізацыю схованак. У інтэрнэце камунікаваў пад уліковым запісам «Вася Пупкін».
Эпізоды іхнай дзейнасьці пракурор пералічваў каля гадзіны.
Сергяюк і Міховіч абвінавачваюцца па ч. 4 арт. 328 («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, зьдзейсьнены арганізаванай групай у буйным памеры»), Жарманаў — па ч. 3 і ч. 4 арт. 328 КК Беларусі. Ім пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Усе трое не адказалі, ці прызнаюць віну.
«Стаўленьне да абвінавачваньня выкажу пазьней, пасьля допыту сьведак і азнаямленьня зь пісьмовымі матэрыяламі справы», — паўтарылі яны завучаную фразу адзін за адным.
Абвінавачаныя таксама выказаліся за тое, каб даваць паказаньні ў канцы разгляду справы. Суд падтрымаў іх жаданьне і пастанавіў спачатку дапытаць сьведак, вывучыць пісьмовыя матэрыялы, а потым дапытаць абвінавачаных.
Суд абвясьціў перапынак у разглядзе справы да 13 студзеня.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…