Новости

Мясакамбінатам Гродзеншчыны дазволілі пастаўляць мяса ў Кітай

Беларусь акрэдытавала ў Кітаі 14 новых вытворцаў мясной прадукцыі, піша belta.by са спасылкай на сайт амбасады Беларусі ў КНР. Сярод іх Гродзенскі, Слонімскі і Ваўкавыскі мясакамбінаты.

Галоўнае мытнае ўпраўленне КНР сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі завяршыла акрэдытацыю 14 вытворцаў мясной прадукцыі. Яны змогуць займацца пастаўкамі ў КНР.

Сярод акрэдытаваных 11 новых вытворцаў ялавічыны. Гэта Пінскі, Брэсцкі, Жлобінскі, Гомельскі, Гродзенскі, Віцебскі, Слонімскі, Ваўкавыскі мясакамбінаты, прадпрыемства «Брэсцкія традыцыі», «Вахавяк Плюс», «Мірон».

Чытайце таксама: Кітайцы хочуць адкрыць у Гродне рэстаран з традыцыйнай кухняй

Акрэдытацыю атрымалі і тры вытворцы мяса курыцы — «Беларуснафта-Асобіна» і дзве пляцоўкі птушкафабрыкі «Рассвет». Акрамя таго, для пяці вытворцаў курыцы пашыраны асартымент прадукцыі, магчымай да экспарту ў КНР, уключна з курынымі лапкамі, кончыкамі крылаў і субпрадуктамі.

Паводле даных Мінсельгасхарча, у студзені-верасні 2019 года пастаўкі ў Кітай мясапрадукцыі выраслі ў 30 разоў — да 29 млн даляраў. У ліку іншага экспарт ялавічыны склаў 3,5 тыс. тонаў, птушкі - 6,3 тыс. тонаў. Пастаўкі малакапрадуктаў (у асноўным сухога абястлушчанага малака) дасягнулі 22 млн долараў. Па выніках года запланаваны на год аб’ём экспарту ў Кітай у 90 млн даляраў планавалася перакрыць, падышоўшы да мяжы ў 100 млн долараў, піша t*t.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Гэта правакацыя». Польшча пракаментавала адкрыццё расійскага консульства ў канфіскаванай польскай школе ў Гродне

Польскае Міністэрства замежных спраў лічыць правакацыяй перадачу былога будынка Польскай Мацежы Школьнай у Гродне пад консульства…

15 красавіка 2025

У Triniti з’явілася крама морапрадуктаў, дзе прадаюць «шахматныя» рулеты з рыбы

Гродзенец Дзмітрый Аксюцік адкрыў на другім паверсе Triniti астравок, дзе прадае морапрадукты. У наяўнасці -…

15 красавіка 2025

У школе Гродна папрасілі не выкарыстоўваць георгіеўскую стужку ў малюнках. Адгадайце, хто абразіўся

У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…

14 красавіка 2025

Знакаміты мастак падарыў касцёлу ў Навагрудку два вялізныя абразы

Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…

14 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродна прадаецца атмасферны дом з «тэатральным» інтэр'ерам

У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…

12 красавіка 2025

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025