У жніўні гэтага года 23-гадовы гродзенец Юрый Ж. ў 2 гадзіны ночы апынуўся на прыпынку «Тытунёвая фабрыка» па вуліцы Гарнавых. Ён двойчы кінуў камень у шкло аконнай рамы кіёска і прычыніў маёмасную шкоду на суму 155 рублёў, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Міліцыю выклікала супрацоўніца тытунёвай фабрыкі, якая пачула гук глухіх удараў, а затым — шкла, што б’ецца. Праясніць сітуацыю дапамог прыяцель Юрыя Андрэй. Аднакласнікі сустрэліся напярэдадні выпіць піва. Затым адправіліся на Савецкую плошчу па барах. Пасварыліся і разышліся.
Юрый Ж. сваё дачыненне да справы прызнаў цалкам. «Кідаючы камень, я цэліўся менавіта ў акно „Табакеркі“, акрамя мяне на прыпынку нікога не было. Ніякай прычыны разбіваць шкло ў мяне таксама не было. Хуліганіў… так як знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Я разумеў, што раблю злачынства… Віну прызнаю, шчыра каюся», — апраўдваўся ён.
На падставе ч.1 арт.339 КК судом Кастрычніцкага раёну г. Гродна Юрыю Ж. прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 50 базавых велічынь, што складае 1275 рублёў. Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага прычыненую злачынствам шкоду ў суме 155 рублёў. Для добраахвотнага выканання рашэння ў гэтай частцы яму дадзена 30 дзён з дня ўступлення прысуду ў законную сілу.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…