Дом па вуліцы Пушкіна, дзей знайшлі целы трох чалавек. Фота: TUT.BY
3 студзеня ў гродзенскай кватэры па вуліцы Пушкіна знайшлі целы траіх жыхароў, бацькоў-пенсіянераў і іх дарослага сына. Целы былі ўжо ў стадыі гніення, піша n*.by.
У кватэры жыла 65-гадовая пара: Мікалай і Алена Коніны. Побач з імі знайшлі цела і дарослага сына Сяргея. Яму было 39 гадоў.
Мікалай і Алена пенсіянеры. Сяргей працаваў будаўніком.
Суседзі расказалі T*T.BY, што сям’я жыла ў доме каля 30 гадоў. Асацыяльнымі іх назваць было нельга: жылі ціха, выглядалі ахайна, рэгулярна хадзілі ў краму, сын быццам бы працаваў, у дэбошах і п’янках ніколі заўважаны не былі.
У Коніных ёсць яшчэ адзін сын, але ён жыве ў Шчучыне. Апошнім часам шчыльных зносінаў з бацькамі не падтрымліваў. Пра смерць бацкоў і брата даведаўся ад дачкі: яна прачытала навіну ў інтэрнэце і пазваніла, маўляў, дом і пад’езд супадаюць…
Пакуль што прычыны смерці Коніных невядомыя. Міліцыя паведаміла сваякам, што слядоў гвалту на целах няма. Вынікаў аўтапсіі пакуль што няма, ад чаго загінула трое чалавек, не ведаюць нават сваякі. Ключы ад хаты таксама пакуль што не аддалі старэйшаму сыну.
Следчыя з месца здарэння канфіскавалі медыцынскія прэпараты і бутэлькі з-пад спіртнога, па якіх плануюцца даследаванні, прызначаны судова-медыцынскія экспертызы, паведамілі ў СК.
Па словах сваякоў, суседзі і знаёмыя апошні раз бачылі Мікалая і Алену Коніных недзе ў сярэдзіне снежня.
Сяргей Конін жыў асобна, з сужыцелькай.
«Яна расказвала, што апошні раз гаварыла з ім па тэлефоне 17 снежня. Кажа, пасварыліся, пасля Сяргей не здымаў слухаўку. Дзіўна, што яе гэта не насцярожыла… Але што дакладна здарылася, невядома. Тая сужыцелька больш не адказвае на пытанні, з сацсетак выдалілася.
Таксама незразумела, ці то Сяргей зайшоў у госці да бацькоў, ці то часова пераехаў пасля сваркі з сужыцелькай… Адказаў у нас пакуль няма", — кажуць сваякі загінулых.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…