Пра «сына ўзбекскага народа» Чары Эшбоева ў Гродне даведаліся летам 2019. У гэты час рамантавалі ўсталяваны на Савецкай плошчы танк. Унутры машыны знайшлі запіску, пакінутую салдатамі-рамонтнікамі ў лістападзе 1967 года. Журналісты з Гродна і Узбекістана аб’ядналі намаганні, каб знайсці салдата. Уражаны поспехам пошуку, Чары бобо звярнуўся да журналістаў з просьбай, якую ўжо амаль страціў надзею спраўдзіць.
У дзембельскім альбоме Чары Эшбоева захаваліся не толькі фотаздымкі былых саслужыўцаў і камандзіраў. Сярод картак аказалася і фота гродзенскай дзяўчыны. Прозвішчы аднапалчан праз 52 гады пасля службы Чары бобо забыўся. Але імя дзяўчыны памяць захавала.
«Званіў нашаму дзеду, каб павіншаваць з Новым годам, — піша ўзбекскі журналіст Батыр Цеміраў, — то ён распавёў, што ў 67−68 гадах у Гродне сустракаўся з васьмікласніцай, дзяўчынай 15−16 гадоў. У іх было чыстае, светлае каханне, пра якое ён памятае ўсё жыццё».
Па словах Чары Эшбоева, дзяўчына на той час вучылася ў школе і адначасова працавала на тэкстыльным камбінаце. «Мы часам сустракаліся дома ў яе цёткі, а потым хадзілі разам на танцы. Дапамажыце яе знайсці».
Адслужыўшы ў войску, Чары Эшбоеў вярнуўся на радзіму і больш ніколі не быў у Беларусі. Ён працаваў шафёрам, ажаніўся і стварыў вялікую сям’ю. Разам з жонкай яны выгадавалі сямёра дзяцей.
Некалькі год таму ён страціў зрок. Па словах блізкіх Чары Эшбоева, пасля того, як знайшлі запіску ў танку, ён вельмі часта расказвае пра Гродна, часамі ледзь стрымліваючы слёзы ад эмоцый.
Магчыма, нехта з гродзенскіх старажылаў пазнае дзяўчыну на фотаздымку і зможа нешта распавесці пра яе лёс? Год нараджэння Таццяны Смірновай — каля 1950. Таксама верагодна, што зараз у яе іншае прозвішча. Дапамажыце спраўдзіцца яшчэ адной цікавай гісторыі пра памяць, маладосць, пачуцці і Гродна.
***
Перад Новым годам журналісты з Hrodna.life перадалі для Чары Эшбоева і яго сям'і гродзенскія падарункі і сувеніры. Будзем радыя парадаваць яго і ўсіх, што зацікавіўся лёсам аўтара «запіскі з танка» працягам гісторыі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…