У канцы 2019 года на вуліцы Карбышава, 24 быў усталяваны першы ў Гродне кантэйнер Чырвонага Крыжа для збору чыстага адзення і абутку. Рэчы арганізацыя перадае тым, хто жыве ў нястачы.

Дабрачынную ініцыятыву рэалізавалі дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрыемства «Гроднагандальмаш».

«Кантэйнер усталявалі каля месяца таму. Супрацоўнікі Чырвонага Крыжа адкрываюць яго паводле запаўняльнасці. Змесціва размяркоўваем сярод людзей у патрэбе», — распавялі Hrodna.life у Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Кантэйнер ужо двойчы запаўняўся. Усталёўваць дадатковыя кантэйнеры ў Гродне пакуль не плануецца.

Сдать старую одежду в Гродно контейнер Красного Креста

Такія ж кантэйнеры для чыстага адзення і абутку ўжо ўсталяваны ў Мінску і Гомелі.

Абутак у іх трэба класці ва ўпакоўцы, напрыклад у пакеце.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]