Парывы ветру могуць дасягаць 15-20 м/с. Першы дзень надыходзячага года таксама будзе ветраным, прагназуюцца невялікі снег, слабая мяцеліца, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 0 … -5 градусаў, удзень – ад -2 да +3 градусаў, паведамляе rgazeta.by.
У чацвер, 2 студзеня, у асобных раёнах вобласці пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер захаваецца, але парывы будуць слабейшыя – да 14 м/с. У начныя гадзіны слупкі тэрмометраў пакажуць -4…+ 1 градус, днём – ад 0 да +5 градусаў.
У пятніцу пераважна без ападкаў. Ноччу тэмпература паветра складзе -4…+ 1 градус, днём – ад +1 да плюс 6 градусаў.
У суботу сіноптыкі прагназуюць мокры снег, дождж, слабыя туман і галалёд. Уначы будзе ад -4 да +1 градуса, днём – ад -2 да +3 градусаў.
У нядзелю, 5 студзеня, часам чакаюцца невялікі снег, мокры снег, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У начныя гадзіны слупкі тэрмометраў пакажуць -1…-6 градусаў, удзень – 0…+5 градусаў, паведамілі ў Гроднооблгидромете.


