Старшыні гарвыканкама і аблвыканкама запісалі навагоднія віншаванні для гродзенцаў. У іх яны пажадалі шчасця і аптымізму, а таксама расказалі пра важныя падзеі, якія прайшлі ў рэгіёне сёлета.
— Сыходзячы 2019 год быў няпростым. Але ў цэлым для нашага горада пазітыўным і плённым, — сказаў Мечыслаў Гой.
Ён успомніў аб юбілеях вызвалення Гродна і Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтварэнні Гродзенскай вобласці. Адзначыў развіццё інфраструктуры, з’яўленне 20 новых устаноў грамадскага харчавання і рэкордную колькасць бязвізавых турыстаў - 120 тысяч. Таксама Гродна ўвайшоў у лік лепшых гарадоў для жыцця і вядзення бізнесу.
У надыходзячым годзе Мечыслаў Гой плануе адзначыць 75-гадовы юбілей Перамогі, правесці Фестываль нацыянальных культур і III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны.
Уладзімір Краўцоў ўспомніў аб святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Слоніме, выставу-кірмаш Еўрарэгіён «Нёман» і міжнародны бізнэс-форум. А таксама тое, што вобласць сустрэла 75-гадовы юбілей.
— Усе хвалюючыя пытанні вырашаліся супольна. Мы планавалі, стваралі і развіваліся. Разам пераадольвалі цяжкасці і праходзілі выпрабаванні, — кажа Краўцоў.
У будучым годзе ён падумае аб прыцягненні інвестыцый, пашырэнні геаграфіі знешняга гандлю і пашырэнні турыстычнай прывабнасці рэгіёну.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…