Увечары 25 снежня мужчына скраў экшн-камеру коштам 999,99 рублёў з крамы “5 элемент” у ГЦ «Карона» на праспекце Купалы ў Гродне.

Асобу мужчыны высвятляе Следчы камітэт. Следчыя мяркуюць, што ён выкарыстаў накладную бараду і акуляры, каб змяніць сваю знешнасць. Мужчына быў у гандлёвым цэнтры нядоўга – з 18.07 да 18.17.

Калі вам вядомы гэты мужчына, СК просіць паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Гродзенскай вобласці па тэлефоне 8-0152-72-40-40 (кругласутачна) альбо па тэлефоне 102.