Даведаліся, дзе гродзенцы адзначаць Новы год

У навагоднюю ноч гродзенцы аддалі перавагу рэстаранам і турам па Еўропе. Вясковая рамантыка аграсядзібаў іх не вельмі прыцягнула. Як збіраюцца святкаваць гараджане і што будзе ў цэнтры горада на Новы год, даведвалася «Перспектыва».

Рэстаратары ў гэтым годзе не скардзяцца на недахоп кліентаў. Яны адзначаюць, што людзі больш ахвотна раскуплялі месцы на навагоднім банкеце ў параўнанні з 2018-м. У многіх установах сталы забраніравалі за месяц да Новага года. Кошт святочнай вячэры з праграмай у гродзенскіх рэстаранах і кафэ стартуе з 80 рублёў. У сярэднім цэннік падняўся на 20 рублёў у параўнанні з мінулым годам.

У рэстаране «Золотой теленок» месцы на навагоднім банкеце раскупілі ўжо ў… верасні. Свята тут абыйдзецца ў 150 рублёў на чалавека. У мінулым годзе цана была ніжэйшая на 20 рублёў. У рэстаране сталы накрыюць для 90 гасцей. У забаўляльнай праграме — прывітальны фуршэт, розыгрыш элітнага шампанскага, танцавальнае шоу, выступленне кавер-бэнда, віншаванне Дзеда Мароза і Снягуркі. Гасцей бясплатна будзе здымаць фатограф.

Месцы ва ўсіх залах рэстарана «Верас» раскупілі да снежня. Тутэйшы персанал адзначыў небывалую цікавасць публікі. Кошт навагодняй вячэры — 120 рублёў. У мінулым годзе банкет на аднаго чалавека ў «Верасе» абыходзіўся ў 100 рублёў.

Дзесьці актыўнасць ўпала

У рэстаране «Белые розы» вырашылі адзначаць Новы год толькі ў вялікай зале, якая разлічана на 100 месцаў. Пры гэтым за два тыдні да свята палова месцаў заставалася вольнай. Адміністратар паскардзілася на тое, што ў гэтым годзе актыўнасць кліентаў спала ў параўнанні з мінулым. І гэта нягледзячы на ​​ўмераны кошт: святочную вячэру з праграмай тут ацанілі ў 80 рублёў. Дарэчы, у мінулым годзе кошт была на 10 рулёў ніжэйшым.

Вячэра ў рэстаране «Стары лямус» гродзенцам і гасцям горада абыйдзецца ў 170 рублёў. Апошнія месцы былі раскуплены за два тыдні да Новага года. Свята пройдзе ў зале на 70 месцаў.

За паўмесяца да 31 снежня амаль усе месцы на святочным банкеце былі забраніраваны і ў рэстаране «Турист». Тут у навагоднюю ноч чакаюць каля 100 гасцей. Кошт святочнай вячэры з праграмай каштуе 80 рублёў на чалавека. Кліентаў чакае экзатычны сюрпрыз: перад імі выступіць артыст з Марока з акрабатычным шоў і фокусамі. Дарэчы, у «Туристе» захацелі адзначаць свята замежнікі з Літвы і Латвіі.

А вось рэстаран «Бакст» сёлета вырашыў не адчыняць дзверы для наведвальнікаў у навагоднюю ноч. Хоць у мінулым годзе ўсе 120 месцаў ва ўстанове былі занятыя.

Куды едуць гарадзенцы на Новы год?

Як растлумачылі ў гродзенскім філіяле кампаніі «ТОП-ТУР», у гэтым годзе больш кліентаў пажадала адзначыць свята ў экскурсійных турах. Многія выбралі турнэ з наведваннем рамантычнага Парыжа. Пяцідзённы ваяж па Еўропе гродзенцам абыйдзецца прыкладна 450 еўра на дваіх. А вось экзатычныя краіны кліенты пакінулі на час пасля 10 студзеня, калі цэннік рэзка падае. Пасля святаў большасць гродзенцаў хочуць адправіцца ў В’етнам або Індыю. Падобны тур на дваіх з Масквы абыйдзецца ў тысячу долараў.

— У гэтым годзе многія справяць Новы год у ААЭ. Справа ў тым, што напярэдадні свята з’явіліся недарагія туры ў гэтую краіну з вылетам з Мінска. Тыдзень у Эміратах на дваіх у гатэлі, дзе ўключаны сняданкі, абыдзецца прыкладна ў 1 400 долараў. І, вядома, традыцыйна нашы кліенты паедуць адзначаць Новы год у Егіпет. Як правіла, броні былі даўно. Адправяцца на ўзбярэжжы Чырвонага мора тыя, хто неаднаразова адпачываў у Егіпце, — паведаміла спецыяліст па турызме ўпаўнаважанага агенцтва кампаніі «TEZ TOUR» у Гродне ТАА «Альтэрра Сіці» Святлана Шах.

Навагоднія 11-ці дзённыя туры па праграме «ўсё ўключана» у Егіпце на дваіх з вылетам з Гродна прадаваліся прыкладна за 1100 долараў.

Аграсядзібы наплыву наведвальнікаў не адчуваюць

Такая сітуацыя працягваецца ўжо некалькі апошніх гадоў, пасля адтоку расійскіх турыстаў. У гэтым годзе гаспадары прапаноўвалі для кампаній дамы з лазнямі на суткі па цане ад 500 да 800 рублёў. Як правіла, атрымаць асалоду ад сельскай рамантыкі прыязджаюць кампаніі да 10 чалавек. У некаторых сельскіх гатэлях для іх рыхтуюць святочную праграму і запрашаюць артыстаў мясцовых цэнтраў культуры.

Тыя, хто вырашыцца на выхад у свет у апошні момант, заўсёды могуць пайсці на гарадскую ёлку. За білет плаціць не трэба, а вечарынка дакладна адбудзецца. Святочныя гулянні на плошчы Леніна пройдуць з 1.00 да 4.00. Дзед Мароз павіншуе гараджан у 1.50. У 2.00 запланаваны феерверк.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт: падлога руйнуецца, а на сценах расколіны і грыбок

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…

9 лістапада 2024

У Гродне збіраюцца будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…

8 лістапада 2024

Турыстка прыехала паглядзець на вядомую фотазону Гродна і расчаравалася

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…

8 лістапада 2024

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024

У цэнтры Гродна адкрываецца ўзбекская чайхана

На Карла Маркса, 10 з'явілася чайхана "Халяль" - з мантамі, пловам і лавашам з тандыра.…

7 лістапада 2024