Навіны

Паліцыя Непалу пра беларусаў з какаінам: іх пасадзяць, пытанне — на колькі

Прадстаўнік Бюро кантролю за наркотыкамі Непалу распавёў belsat.eu, што адбываецца з параю гарадзенцаў, якіх затрымалі 21 снежня ў Міжнародным аэрапорце Катхманду з шасцю кілаграмамі какаіну, схаванага ў зімовых куртках.

Паводле прэс-службы ведамства, следства ў справе перавозу наркотыкаў працягнецца тры месяцы, пасля чаго будзе канчатковы суд.

«Беларусы правозілі вялікую колькасць наркотыкаў, гэта сур’ёзнае злачынства. Ніхто іх проста так не адпусціць і не дэпартуе. Яны будуць сядзець у непальскай турме, але суд вырашыць, які тэрмін яны атрымаюць», распавялі «Белсату» у Бюро кантролю за наркотыкамі Непалу.

30 снежня да Аліны і Паўла меліся пусціць консула ды бацьку дзяўчыны, аднак спаткання дасюль не было. Паводле паліцыі, яно адбудзецца днямі.

Адзін з прадстаўнікоў консульства Беларусі ў Непале сказаў, што не можа падзяліцца канкрэтнай інфармацыяй. Усё залежыць ад таго, як дамовяцца беларускі і непальскі бок.

Belsat.eu таксама звязаўся з Паўлам праз сацыяльныя сеткі. Паводле хлопца, цяпер кантакт абмежаваны праз мясцовыя святы.

Паводле агульнага знаёмага пары, маладзёны гаварылі, што едуць адпачываць:

«Усе ў шоку, што гэтак адбылося. Думаю, яны не ведалі, што будуць перавозіць».

З 21 снежня гарадзенцы пад арыштам. Раней затрыманая дзяўчына распавядала belsat.eu, што яна са сваім хлопцам вырашылі перавезці курткі, бо хацелі хутка зарабіць. Ім запрапанавалі за працу дзве тысячы долараў. Аднак Аліна сцвярджае: яны не ўсведамлялі, што перавозяць какаін, і раней гэтым не займаліся.

Вядома, што Аліна — дачка першага намесніка начальніка АУС і кіраўніка крымінальнай міліцыі адміністрацыі Ленінскага раёну Горадні Аляксея Алдошына.


Чытайце больш: Гродзенскі перавозчык какаіну аб непальскай турме: «Ёсць інтэрнэт, умовы добрыя»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025