Знешнія работы па рэстаўрацыі старога будынка каля сінагогі доўжыліся каля чатырох гадоў. У красавіку 2020 года там адкрыецца трохзоркавая гасцініца з барам.

Рэстаўрацыяй аб’екта займаецца адна з мінскіх будаўнічых фірмаў.

«Мы захавалі знешні выгляд будынка на 99%. Разабралі старыя сцены па цаглінках — атрымалася 80 паддонаў. Мы іх выкарысталі зноў. Цаглінка да цаглінкі, — распавядае ўласнік Яўген. — Аднавілі ўсе элементы, якія былі паводле гісторыка-культурнай даведкі. У нас былі сур’ёзныя цяжкасці з падмуркам, ды і сам будынак быў у крытычным стане. Першапачаткова мы гэта не ацанілі і зразумелі толькі калі пачалі работы. Менавіта таму і зацягнулі з тэрмінамі».
Новая гасцініца на Вялікай Траецкай адкрыецца ў красавіку 2020

Уласнік ужо прыбраў плот і паказаў знешні выгляд аб’екта. Зараз каля будынка прыводзіцца ў парадак тэрыторыя.

«Наперадзе ў нас унутраныя працы. Да новага турыстычнага сезону, дзесьці да 25 красавіка, мы хочам адкрыцца. Тут будзе гасцініца на 55 месцаў, арыентыровачна на тры зоркі. Будзе ўласны бар, выкананы пад даўніну і, магчыма, вінны склеп. Размяшчэнне ў нас выдатнае, з багатай гісторыяй, цэнтр горада і паркоўка. Да вясны ў нас з’явіцца яшчэ і жывая зона».

Новая гасцініца на Вялікай Траецкай адкрыецца ў красавіку 2020

Новая гасцініца на Вялікай Траецкай адкрыецца ў красавіку 2020

Даведка

Будынак па Вялікай Траецкай, 57 з’яўляецца адным з самых каштоўных пабудоў у гэтым раёне. Разам з харальнай сінагогай — гэта два будынкі, якія засталіся ад яўрэйскага раёна «Школьны Двор». У гэтым раёне калісьці былі тры вялікія сінагогі і некалькі малітоўных школ.


Чытайце таксама: Школьны двор: як выглядаў старадаўні квартал, які знішчылі пасля вайны


Будынак па Вялікай Траецкай, 57 — гэта будынак малітоўнай школы «Кляўз», месца, дзе навучалі хлопчыкаў і дзяўчынак яўрэйскай мове і рэлігіі.

Вядома, што ў 1890 годзе гэты будынак ужо стаяў. Хутчэй за ўсё, яго пабудавалі прыкладна ў 1880-м. У пачатку 20 стагоддзя тут працавала рамесная школа імя І. Брэгмана. У 1920-я гады ў будынку працавалі прыватныя настаўніцкія курсы, сямікласная школа «Талмуд Тора». Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размяшчаўся кааператыўны тэхнікум, а пасля яго інтэрнат.

Чытайце таксама: Находки есть: на месте утерянного еврейского квартала в Гродно работают археологи

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]