Выстава “Гданьскія фантазіі” Валерыя Стратовіча адкрылася 26 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця. Мастак натхніўся  летнім пленэрам у Гданьску і перанёс уражанні ад яго на халсты. “Як адлюстраваць гэты горад? Там шыкоўныя бары, ля атэля AC-DC валіла на ўсю моц ад цямна да цямна … Проста пейзажамі? Не цікава. Вырашыў праз людзей, котак і сабак, якія весяляцца і спяваюць. У мяне і дома жывуць коткі і сабакі, яны ў нас частка сям’і, ніякага іх адрознення ад людзей я не адчуваю”.

Мульцікультурны і вельмі розны  Гданьск на палотнах мастака атрымаўся троші хуліганскім і вельмі  дабрадушным. У яго Гданьску пануе вяселле і ўнутраная свабода. “Кракаў ці Прага зусім не такія. Я проста закахаўся ў гэты горад і думаю, што гэта не апошняя выстава, прысвечаная яму. Гэты праект спачатку пабачаць у Гродне, а потым планую паказаць яго ў таксама ў Гданьску.”

10 дзён і 10 начэй ў Гданьску сталі выставай пра разняволенасць і свабоду

Стыль  выставы мастак вызначае як крытычны рэалізм. “Чысты рэалізм мяне ўвогуле не цікавіць. Экспрэсія колераў, экспрэсія персанажаў – гэта мой характар”.

Выстава дакладна здольна падняць настрой і дадаць наведвальнікам весялосці ў пераднавагодні час. Навакольную  шэрасць бясснежнага снежня Стратовіч таксама пераасэнсоўвае крытычна: “Калі б я да сёняшніх пейзажаў дадаў бы сваіх шэрых нотаў, вы б тут проста пападалі. То навошта?”

10 дзён і 10 начэй ў Гданьску сталі выставай пра разняволенасць і свабоду

Мастак Андрэй Філіповіч, што таксама ўдзельнічаў у Гданьскім пленэры, кажа, што Стратовічу ўдалося паказаць вельмі даставерную атмасферу горада. “Мяркую, што гэта свабода Гданьска, вольнага гандлёвага горада, – прыклад для Гродна. Там людзі дазваляюць сабе быць свабоднымі і разняволенымі. Думаю, гэта свабода яшчэ доўга будзе  для нас прадметам белай зайздрасці. Класна, што ўдалося прывезці яе адчуванне ў Гродна хаця б на халстах”.

10 дзён і 10 начэй ў Гданьску сталі выставай пра разняволенасць і свабоду

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]