У Гродне ў навагоднюю ноч будзе па-іншаму арганізаваны транспартны рух. Таксама расказваем, да якога часу будзе хадзіць грамадскі транспарт.
З 23.00 гадзін 31 снежня 2019 да 4.30 гадзін 1 студзеня 2020 часова забаронены рух транспарту па вул. Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. 1 мая да вул. Сацыялістычнай), вул. Сацыялістычнай (на ўчастку ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава), вул. Ажэшкі (на ўчастку ад вул. Тэлеграфнай да вул. Дзяржынскага), плошчы Антонія Тызенгаўза, вул. Максіма Горкага (на ўчастку ад вул. Міцкевіча да плошчы Антонія Тызенгаўза), паведамляе тэлеграм-канал «Гродна Плюс».
У навагоднюю ноч з 1.00 да 5.00 1 студзеня 2020 г. будзе арганізаваны рух грамадскага транспарту па наступных маршрутах, паведамляе grodnonews.by:
маршруты гарадскіх аўтобусаў: № 1 «Вішнявец — Механічны завод», № 3 «Фолюш — Чыгуначны вакзал», № 6 «Вуліца Рэпіна — Гарадская клінічная бальніца № 3», № 8 «Вішнявец — Вуліца Урублеўскага», № 15 «Механічны завод — вуліца Урублеўскага «, № 17 «Сярэдняя школа № 3 — вуліца Белыя Росы», № 20 «вуліца Дамброўскага — заводакіраўніцтва ААТ «Гродна Азот», № 21 «вуліца Маладзёжная — Паўднёвы», № 26 «вуліца Маладая — Забалаць», № 41 «Вуліца Маладзёжная — Альшанка», № 42 «Вішнявец — Каўбасіно», № 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка»;
маршруты тралейбусаў: № 3 «Фарты — Вуліца Пераможная», № 7 «Політэхнічны каледж — Вуліца Маладзёжная», № 13 «Фолюш — Вуліца Пераможная», № 16 «Хімвалакно — Вуліца Маладзёжная», № 17 «Дзевятоўка — Дзіцячая бальніца», № 18 «КСМ — Вуліца Маладзёжная», № 19 «Дзевятоўка — Шпіталь».
Маршруты будуць курсіраваць з улікам закрыцця руху транспарту па вул. Дзяржынскага.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…