У Гродне ў навагоднюю ноч будзе па-іншаму арганізаваны транспартны рух. Таксама расказваем, да якога часу будзе хадзіць грамадскі транспарт.
З 23.00 гадзін 31 снежня 2019 да 4.30 гадзін 1 студзеня 2020 часова забаронены рух транспарту па вул. Дзяржынскага (на ўчастку ад вул. 1 мая да вул. Сацыялістычнай), вул. Сацыялістычнай (на ўчастку ад вул. Ажэшкі да вул. Карбышава), вул. Ажэшкі (на ўчастку ад вул. Тэлеграфнай да вул. Дзяржынскага), плошчы Антонія Тызенгаўза, вул. Максіма Горкага (на ўчастку ад вул. Міцкевіча да плошчы Антонія Тызенгаўза).
У навагоднюю ноч з 1.00 да 5.00 1 студзеня 2020 г. будзе арганізаваны рух грамадскага транспарту па наступных маршрутах:
маршруты гарадскіх аўтобусаў: № 1 «Вішнявец — Механічны завод», № 3 «Фолюш — Чыгуначны вакзал», № 6 «Вуліца Рэпіна — Гарадская клінічная бальніца № 3», № 8 «Вішнявец — Вуліца Урублеўскага», № 15 «Механічны завод — вуліца Урублеўскага «, № 17 «Сярэдняя школа № 3 — вуліца Белыя Росы», № 20 «вуліца Дамброўскага — заводакіраўніцтва ААТ «Гродна Азот», № 21 «вуліца Маладзёжная — Паўднёвы», № 26 «вуліца Маладая — Забалаць», № 41 «Вуліца Маладзёжная — Альшанка», № 42 «Вішнявец — Каўбасіно», № 47 «Чыгуначны вакзал — Альшанка»;
маршруты тралейбусаў: № 3 «Фарты — Вуліца Пераможная», № 7 «Політэхнічны каледж — Вуліца Маладзёжная», № 13 «Фолюш — Вуліца Пераможная», № 16 «Хімвалакно — Вуліца Маладзёжная», № 17 «Дзевятоўка — Дзіцячая бальніца», № 18 «КСМ — Вуліца Маладзёжная», № 19 «Дзевятоўка — Шпіталь».
Маршруты будуць курсіраваць з улікам закрыцця руху транспарту па вул. Дзяржынскага.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…