Пляцоўка са штучным лёдам на даху гандлёвага дома “Нёман” адкрылася 21 снежня. Паверхам ніжэй у “Вялікім буфеце” можна браць канькі на пракат.

Уваходны квіток для дарослых на каток складае 5 рублёў, для дзяцей – 3 рублі за гадзіну. Пракат канькоў – 5 рублёў. На катку можна катацца і на сваіх каньках. Усім наведвальнікам катка даецца зніжка на 20% у “Вялікім буфеце”.

Сухі каток з пластыка збудавалі ў тым месцы, дзе стаялі столікі кафэ “Крыша мира”. Пляцоўка для катання цалкам бяспечная, там працуе інструктар.

Час працы катка: у буднія дні – з 17:00 да 21:00, у выхадныя – з 10:00 да 21:00.

https://www.instagram.com/p/B6gQGhPnhRI/

Глядзіце, як працуе каток на даху гандлёвага дома "Нёман" Глядзіце, як працуе каток на даху гандлёвага дома "Нёман" Глядзіце, як працуе каток на даху гандлёвага дома "Нёман"

 

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]