Падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці для ВНУ распрацавалі вядучыя навукоўцы краіны, паведаміў БЕЛТА Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы па аптымізацыі зместу і структуры цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі пры Міністэрстве адукацыі.
«Працоўная група пры Міністэрстве адукацыі была створана больш за год таму. За гэты час па нашай ініцыятыве з’явілася каля дзесяці праграм па сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах. Гэтыя праграмы былі зацверджаны на ўзроўні вучэбна-метадычнага аб’яднання БДУ. Адна з іх прысвечана філасофіі, другая — навучальнаму курсу, які раней ніколі не чытаўся. Гісторыя беларускай дзяржаўнасці - гэта наватарскі курс. Над яго стварэннем працавалі лепшыя гісторыкі і філосафы краіны. У кнізе мы раскрылі ўсю гісторыю станаўлення беларускай дзяржавы», — распавёў Ігар Марзалюк.
У канцы мінулага тыдня завяршылася напісанне падручніка пад распрацаваную аўтарскую праграму. На днях рукапіс быў адпраўлены ў Міністэрства адукацыі. Будучы падручнік па гісторыі беларускай дзяржаўнасці займае каля чатырохсот старонак, кніга будзе ярка ілюстравана. Наперадзе вялікая і карпатлівая праца па рэдагаванні, экспертызе і рэцэнзаванні выдання. Падручнік стане асновай новага курса па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, які будзе выкладацца ва ўсіх ВНУ краіны.
Кніга складаецца з трох частак. Першая частка прысвечана гісторыі дзяржаўных утварэнняў. Аналізуецца працэс іх ўзнікнення і развіцця на тэрыторыі Беларусі і роля ў фарміраванні беларускай дзяржаўнасці, паказаны ўсе гістарычныя формы дзяржаўнасці: ад Полацкага і Тураўскага княстваў да БССР і сучаснай Беларусі. У другім раздзеле навучальнага дапаможніка распавядаецца пра станаўленне і развіццё інстытутаў улады. Аналізуюцца формы выканаўчай улады — ад чыноў княжацкай адміністрацыі да сучаснага Саўміна, а таксама інстытут кіраўніка дзяржавы — ад князёў да прэзідэнта. Падрабязна распісана гісторыя станаўлення судовай улады. Трэцяя частка змяшчае асновы беларусазнаўства. Яна прысвечана этнічнай і канфесійнай гісторыі краіны і сучаснай нацыянальнай палітыцы дзяржавы.
Па словах Ігара Марзалюка, з’яўленне такога дапаможніка — важны падарунак да надыходзячых святаў. Плануецца, што да пачатку новага навучальнага года кніга будзе выдадзеная і прэзентаваная.
Праца над прынцыпова новай праграмай праходзіла ў самыя кароткія тэрміны і заняла каля паўгода. Кіраўніком праекта стаў доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк. У склад аўтарскага калектыву новага падручніка ўвайшлі вучоныя Беларусі: дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ кандыдат гістарычных навук Вадзім Гігін, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А. Куляшова доктар гістарычных навук, прафесар Дзяніс Дук, прафесар кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, доктар гістарычных навук Сяргей Ходзін, дэкан гістарычнага факультэта БДУ прафесар Аляксандр Каханоўскі, дырэктар Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ доктар гістарычных навук, прафесар Пётр Брыгадзін, дацэнт кафедры гісторыі Расіі БДУ кандыдат гістарычных навук Сцяпан Цёмушаў і іншыя.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…