Арганізатара вайсковых гульняў з Расіі падазраюць у тым, што ён плаціў за інтым 9-гадовай дзяўчынцы з Гродна

У Расіі набірае абароты скандал вакол арганізатара моладзевых ваенных гульняў Ігара Талсташэіна. На 47-гадовага мужчыну завялі крымінальную справу «Гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару», піша n*.by.

Гісторыя закруцілася, калі ў Маскве сышла з дома 12-гадовая дзяўчынка. Яе шукалі тры дні.

Аказалася, што напярэдадні яна пазнаёмілася ў інтэрнэце з дарослым мужчынам і адправіла яму здымкі сваіх палавых органаў. Пры асабістай сустрэчы ён пераканаў дзяўчынку ўцячы з дома. А пасля арандаваў кватэру і там заняўся з ёй сэксам. Прычым дзяўчынка брала за гэта грошы.

Калі мужчыну вылічылі і затрымалі, у яго мабільніку знайшлі перапіску з сотнямі дзяўчынак, маладзейшымі за 14 гадоў.

Як паведамілі «Камсамольскай праўдзе» крыніцы, блізкія да следства, у Талсташэіна была палавая сувязь з 9-гадовай жыхаркай Беларусі. Ён пазнаёміўся з ёй у сацсетках, а пасля прыехаў да яе ў госці ў Гродна. Мяркуючы па перапісцы і паказаннях падазраванага, дзіця таксама брала грошы за інтым.

Дзяўчынка з добрай сям'і. Па інфармацыі расійскіх сілавікоў, цяпер справай займаецца беларуская міліцыя.

Падзяліцца
Меткі: здарэнні

Апошнія запісы

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025