Навіны

Duty free крамы з’явяцца на ўездзе ў Беларусь

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якія змяняе правілы функцыянаванні магазінаў бяспошліннага гандлю, паведамляе president.gov.by.

У прыватнасці, даецца магчымасць рэалізацыі тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру бяспошліннага гандлю, фізічным асобам, якія прыбываюць на мытную тэрыторыю ЕАЭС, у крамах бяспошліннага гандлю, размешчаных у аўтадарожных пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь (на ўезд).

Устаноўлена, што ў адным аўтадарожным пункце пропуску можна размяшчаць не больш за адну краму бяспошліннага гандлю на ўезд.

Акрамя таго, вызначаны асаблівыя патрабаванні да касавага абсталявання ў крамах бяспошліннага гандлю на ўезд па забеспячэнні блакавання продажаў алкагольных напояў і піва, тытуню і тытунёвых вырабаў звыш колькасных норм, пры якіх тавары для асабістага карыстання ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС без выплаты мытных пошлін, падаткаў.

Падзяліцца
Меткі: мяжацікава

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025