Навіны

Напярэдадні Раства гродзенскія лютэране сабраліся ў кірсе і праспявалі ў цемры «Ціхая ноч»

Увечары 24 снежня ў лютэранскай кірсе прайшла вячэрняя літургія з нагоды Вігіліі Божага Нараджэння. У гэтым годзе ў храме перад набажэнствам прайшоў канцэрт, а пасля пастар Уладзімір Татарнікаў прачытаў пропаведзь i павіншаваў вернікаў са святам.

Па традыцыі менавіта ў гэты дзень лютэране, католікі і частка праваслаўных упрыгожваюць елкі. Напярэдадні Раства Хрыстова на святочную службу часта прыходзяць нават тыя, хто на працягу года рэдка заходзіць у храм. Пасля ўрачыстай імшы дома ладзяць святочную вячэру, на якой вернікі жадаюць адзін аднаму шчасця і Божага благаславення.

Завяршылася літургія ў кірсе галоўным гімнам Раства «Ціхая ноч», напісаным у 1818 годзе. У гэты момант святло згасла і ў кожнага ў руках запалілася свечка, якая сімвалізуе словы песні.








Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025