З 1 студзеня 2020 года «Белпошта» ўводзіць камісію 60 капеек за кожны плацеж пры прыёме некаторых плацяжоў праз АРІП у паштовых аддзяленнях. Пра гэта паведамілі на афіцыйным сайце арганізацыі.
Дадатковая аплата не будзе спаганяецца з удзельнікаў Вялікай айчыннай вайны, пры плацяжах у бюджэт, на дабрачынныя рахункі, на карысць пастаўшчыкоў за асноўныя і дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі, на карысць «Белтэлекам» за тэлефонную сувязь і ТСІС і на карысць самой «Белпошты».
Пры аплаце праз плацежна-даведачныя тэрміналы (карткамі і наяўнымі) камісію браць не будуць.
Раней спаганяць камісію за плацяжы праз АРІП ў сваіх касах пачалі банкі. Так, Беларусбанк увёў такую камісію з 1 кастрычніка мінулага года. У іншых банках такое новаўвядзенне адбылося яшчэ раней, піша t*t.by.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…