Днём мужчына вырашыў «стрэльнуць» каля крамы. Цяпер яму пагражае арышт да 15 сутак альбо штраф ад 2 да 30 базавых велічынь (да 765 рублёў). За выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 17.1 «Дробнае хуліганства», паведамляе rgazeta.by.
У мінулым годзе ў Гродзенскім раёне за выбух петард да адказнасці былі прыцягнутыя два чалавекі. Аб парушальніках ў міліцыю паведамілі грамадзяне. Калі такое правапарушэнне зробіць дзіця да 14 гадоў, то да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуць бацькоў.
Калі пры выкарыстанні піратэхнічных сродкаў будзе нанесена значная шкода здароўю або маёмасці навакольных, то парушальнікам можа пагражаць крымінальная адказнасць.
Запускаць феерверкі можна на адкрытай мясцовасці, далей ад будынкаў, збудаванняў і аўтамабіляў. Пры гэтым неабходна адысці на бяспечную адлегласць. Не забудзьцеся перад запускам прачытаць інструкцыю. У ёй павінна ўтрымлівацца інфармацыя не толькі пра тое, як выкарыстоўваць выраб, але і што рабіць у тым выпадку, калі ён не спрацаваў.
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…