З канцэрта ў Гродне 19 снежня пачаў калядны марафон спявак Зміцер Вайцюшкевіч. Сёлета ён прэзентаваў адмысловы дыск «На Каляды», куды ўвайшлі лепшыя і новыя святочныя песні. На канцэрце прагучалі таксама іншыя «стопрацэнтныя хіты» выканаўцы розных гадоў.
Гэтым разам канцэрт Вайцюшкевіча нагадваў стэндап. Яркія жарты і развагі пра лірычных герояў перамяжалі музычныя нумары.
«Бяда беларускага стэндапа, што герой нашых гісторый — ён цнатлівы, прыстойны, ён не мацюкаецца. Ён увогуле брыдкіх словаў не кажа са сцэны. Таму што мы, беларусы, такія рамантычныя, летуценныя, жывем у нерэальным свеце», — казаў Вайцюшкевіч. Аднак гэту бяду Вайцюшкевічу ўдалося пераадолець. Сапраўды, навошта ж са сцэны мацюкацца, калі можна проста прадставіць нумар «Музыка геніяльнага беларускага кампазітара — мая».
Можа Вайцюшкевіч і думаў, што жартуе, называючы свае песні «стоадсоткавымі хітамі» але іх насамрэч усе добра ведалі і падпявалі. Так што частка песень гучала ў выкананні канцэртнай залі Цэнтра культуры Гродна. Адной з іх, ужо традыцыйна ў нашым горадзе, была песня «Нёман».
А за хуткі адказ на пытанне на засыпку «Куды буслы схавалі свае доўгія насы» адна з наведвальніц канцэрта атрымала падарунак ад спевака, дыск «Мой сябра анёлак».
Апроч калядных віншаванняў стэндап ад Вайцюшкевіча ўтрымліваў і антыкрызісную прапанову дзяржаўнага ўзроўню. Пасля поспеха «Году малой радзімы» спявак прапануе зрабіць «Год беларускага мужчыны».
«Уяўляеце, у цэнтры Гродна расцяжка: „Беларускі мужчына — чысты аб’ект кахання“. Альбо „Ты — залаты“. Мужчына пабачыць і падумае — во класна, ацанілі нарэшце. І пачне ад таго расці валавы ўнутраны прадукт, і абгонім мы тады, не пабаюся гэтага слова — Польшчу».
Песні з новага каляднага альбома таксама прагучалі з гродзенскай сцэны — каб дакладна падрыхтавацца да святаў. Пажаданні ад спевака на Каляды — «Каб сабраліся ўсе вашы дарагія людзі за святочнымі сталамі, каб сталы ламіліся ад крызісу, каб мама, тата, дзед, баба — ўсе плакалі ад шчасця. І каб вы усе былі багатыя і здаровыя».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…