Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна доўжыліся паўтары гадзіны. Вынікі даверылі агучыць чале Мінэканамразвіцця Расіі Максіму Арэшкін, піша afn.by.
«Мы ішлі ў рамках тых дамоўленасцяў, якія былі дасягнуты ў Сочы. Прэзідэнты далі шэраг указанняў, і мы зрабілі чарговы крок наперад з пункту гледжання ўзгаднення пытанняў. Узгоднены цалкам пытанні ў сферы сельскай гаспадаркі, сувязі, мытні, ўрэгулявання алкагольнага рынку», — паведаміў Арэшкін.
«У нас цяпер па выніках сённяшніх перамоў засталося тры групы пытанняў, якія блакуюць фінальныя дамоўленасці. Гэта дамоўленасці ў нафтавай, газавай і падатковай сферы. Тры групы пытанняў, якія засталося вырашыць, каб фіналізаваць ўсе дарожныя карты. Нагадаю, у нас 31 дарожная карта, 3 блокі пытанняў засталіся, якія перашкаджаюць дасягнуць пакетнай дамоўленасці», — удакладніў Арэшкін.
На пытанне, ці будзе і калі будзе новая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна, ён не адказаў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…