Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Сяргей Верамеенка атрымаў штраф у 30 базавых (765 рублёў), Вадзім Саранчукоў - 25 (637, 5 рублёў), Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман — па 10 (255 рублёў). Іх судзілі за акцыю супраць з інтэграцыі Беларусі і Расіі, якая прайшла 15 снежня на Старым мосце. Тады актывісты сталі ў жывы ланцуг, прынеслі плакаты, у тым ліку з цытатамі Лукашэнкі аб саюзе, і бел-чырвона-белыя сцягі, а яшчэ адправілі караблік з рэзалюцыяй ў Расію. Дазвол у гарвыканкама на акцыю не запытвалі.

Грыгенчу і Арцымана судзілі па ч.1 арт.23.34 КаАП — «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Саранчукова і Верамеенку — па ч.3 арт.23.34 КаАП — тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу года. Дарэчы, Арцыман і Саранчукоў - экс-кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Саранчукова судзілі ў судзе Кастрычніцкага раёна, астатніх — у судзе Ленінскага раёна. У Ленінскім судзе актывістаў падзялілі. Суддзямі былі Бубенчык, Козел і Гурын.

Разгляд судовых спраў прайшоў хутка: ад 10 да 20 хвілін. Ва ўсіх былі сведкі з міліцыянтаў у цывільным, якія вялі відэаздымку на акцыі. Суддзя Бубенчык сказаў, што Верамеенка, удзельнічаючы ў акцыі, «публічна выказваў стаўленне да грамадска-палітычнага жыцця». Ежы Грыгенча сцвярджае, што адзін з яго сведак — Хвалько — хлусіць: той кажа, што ў Ежы быў плакат, калі ён трымаў толькі сцяг.

Сяргей Верамеенка з жонкай Вольгай
Актывісты кажуць, што дзейнічалі ў рамках арт.57 Канстытуцыі - «Абарона Рэспублікі Беларусь — абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

Актывісты не атрымлівалі позваў у РАУС. Іх чакалі раніцай пад пад’ездам. Арцымана і Саранчукова затрымалі, калі яны вялі дзяцей у дзіцячы садок. Верамеенку — калі ён з жонкай ехаў на працу. Калі трох актывістаў затрымалі, Грыгенчы патэлефанавалі і папрасілі спусціцца. Пасля затрымання працэс праходзіў у рамках дзеючага заканадаўства, кажуць актывісты.

Гродзенцы кажуць, што для іх гэта не стала нечаканасцю. Яны звязваюць затрыманні ў тым ліку з сённяшняй акцыяй пратэсту ў Мінску, на якую яны нібыта маглі паехаць.

Пасярэдзіне — Уладзімір Арцыман
Актывісты будуць абскарджваць рашэнні ў абласным судзе.

Мікалай Салянік, які апублікаваў у сябе на старонцы ў Фэйсбуку запрашэнне на акцыю, пакуль знаходзіцца дома. Ён кажа, што ў яго пад домам таксама дзяжурыць міліцыя, але ён пакуль не плануе выходзіць.


У Гродне затрымалі актывістаў праз акцыю за незалежнасць Беларусі


Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024